*Вамі́т, воміт ’рвота, ваніты’ (КЭС). З польск. womit ’тс’ < лац. vomitio ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 630). Пераход м > н у ванітаваць (гл.) Кюнэ тлумачыць народна-этымалагічным збліжэннем (з *ваняць?). Гл. Рудніцкі, 1, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́міт ’рвота’ (Нас.). Запазычанне з польск. womit ’тс’, якое з лац. vomitio ’рваць’ (Кюне, Poln., 115). Гл. ваміт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вані́ты ’стан, калі чалавеку моташна, млосна; моташнасць, млоснасць’ (КЭС). Запазычана з польск. wonity, якое з’яўляецца дэвербатывам ад monitować (Брукнер, 630). Гл. ванітаваць, ваміт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ванітава́ць ’рваць’ (БРС, Інстр. II, Федар., 1, Янк. БП, Шн., 2, КТС). З польск. wonitować < womitować ’тс’, якое ад лац. vomere (Брукнер, 630). Параўн. літ. vémti ’ванітаваць, рваць’, лат. vēmiens ’рвота, ваніты’. Гл. ваміт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)