валя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок.

В. ў пяску.

2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (разм.).

В. на канапе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (разм.).

На падлозе валяецца ручнік.

На дарозе не валяецца — дарма, лёгка не дастаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валя́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. валя́юся валя́емся
2-я ас. валя́ешся валя́ецеся
3-я ас. валя́ецца валя́юцца
Прошлы час
м. валя́ўся валя́ліся
ж. валя́лася
н. валя́лася
Загадны лад
2-я ас. валя́йся валя́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час валя́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

валя́цца

1. несов. валя́ться;

кні́гі валя́юцца на ла́ўках — кни́ги валя́ются на скаме́йках;

2. шата́ться, па́дать;

3. страд. вали́ться, опроки́дываться; см. валя́ць;

в. ў нага́х — валя́ться в нога́х;

ад ве́тру в. — шата́ться от ве́тра;

на даро́зе (зямлі́) не валя́ецца — на доро́ге (земле́) не валя́ется

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валя́цца, я́юся, ‑я́ешся, ‑я́ецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы. Усюды на падлозе валяўся хатні скарб — рашоты, адзежа, кублы. Лупсякоў. [Юткевіч] ляжаў на нейкай старасвецкай канапе,.. каля канапы валяўся ягоны англійскі шынель. Мікуліч. // Ляжаць без ужытку. Каля адрынкі пад страхою У дзеда Юркі сіратою Валяўся човен так, без дзела. Колас.

2. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок. [Гарлахвацкі:] Вы, напэўна, самі не раз паглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужах. Крапіва.

3. Разм. Ляжаць, нічога не робячы. Цэлымі днямі Марынка валялася на ложку, чытала, глядзела тэлевізар. Шыцік. // Доўга ляжаць у пасцелі з прычыны хваробы, ранення. Валяцца ў шпіталях.

•••

Ад ветру валяцца — ледзь стаяць на нагах ад слабасці.

На дарозе (зямлі, доле, абы-дзе) не валяецца — дарма не дастаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспара́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Адсутнасць парадку.

У хаце б.

Валяцца ў беспарадку.

2. звычайна мн. Масавыя народныя хваляванні як форма пратэсту супраць улады.

Беспарадкі ў казармах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валі́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. валю́ся ва́лімся
2-я ас. ва́лішся ва́ліцеся
3-я ас. ва́ліцца ва́ляцца
Прошлы час
м. валі́ўся валі́ліся
ж. валі́лася
н. валі́лася
Загадны лад
2-я ас. валі́ся валі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ва́лячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Праваляўшыся пэўны час, скончыць валяцца. [Клёст:] — Я толькі з рамонту. Амаль тры месяцы адваляўся. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбухо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.). Выбуховая сіла. Выбуховыя рэчывы. □ Валяцца дрэвы, зламаныя.. выбуховымі хвалямі, падае галлё, зрэзанае асколкамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаўсю́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да распаўсюдзіць.

2. Вылучаючы з сябе, напаўняць, насычаць што‑н. Клямт панура паварушыў плячыма, уявіўшы, як .. [мёртвыя] будуць валяцца на полі, гніючы ад спёкі, распаўсюджваючы смурод. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валя́ться несов.

1. (о вещах) валя́цца;

2. (о людях и животных) кача́цца;

валя́ться в нога́х (просить) кача́цца ў нага́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)