валошкі, васількі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вало́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вало́шка вало́шкі
Р. вало́шкі вало́шак
Д. вало́шцы вало́шкам
В. вало́шку вало́шкі
Т. вало́шкай
вало́шкаю
вало́шкамі
М. вало́шцы вало́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вало́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Сіні, колеру валошкі. Валошкавыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Травяністая расліна сямейства складанакветных, якая расце ў жыце і іншых злаках і цвіце сінімі кветкамі; васілёк.

|| прым. вало́шкавы, -ая, -ае.

Валошкавыя вочы (сінія, колеру валошкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вало́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Травяністая расліна сямейства складанакветных, якая расце звычайна ў азімых пасевах і цвіце сінімі кветкамі; васілёк. З густога лесу жыта.. вытыркалі ўперад сінія галоўкі цыбатае валошкі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засіне́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі. Ракітны.

2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.

Матылькі́1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).

*Матылькі́2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)