Вало́жскі (баран) ’від буйнога барана’ (КТС). Да валахскі. Параўн. тлумачэнне Насовіча да слова валоскі ’тс’: «валахскі, з Валахіі» (Нас., 65). Фанетычная пераробка слова, магчыма, пад уплывам збліжэння з дзеясловам ва́лашыць, ва́лажыць, вало́жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́скі (прыметнік) ’адзнака авечак з густой і доўгай воўнай’ (Сцяшк. МГ); ’парода авечак’ (КЭС). Валоскі < валожскі, якое звязана з валах — старой назвай раманскіх народаў (Фасмер, 1, 345). Параўн. рус. волошский орех, бел. валоскі арэх, укр. волоський ’румынскі’.

Вало́скі (назоўнік). Гл. валасажар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)