валачэ́бнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. валачэ́бнік валачэ́бнікі
Р. валачэ́бніка валачэ́бнікаў
Д. валачэ́бніку валачэ́бнікам
В. валачэ́бніка валачэ́бнікаў
Т. валачэ́бнікам валачэ́бнікамі
М. валачэ́бніку валачэ́бніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус. волочебник, волочобник ’тс’, укр. волочиння ’хаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачоба ’хаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)