валанцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто добраахвотна ўдзельнічае ў якой-н. справе, не атрымліваючы за гэта грошай.

|| прым. валанцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валанцё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. валанцё́р валанцё́ры
Р. валанцё́ра валанцё́раў
Д. валанцё́ру валанцё́рам
В. валанцё́ра валанцё́раў
Т. валанцё́рам валанцё́рамі
М. валанцё́ру валанцё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

валанцёр м. волонтёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валанцёр, ‑а, м.

Уст. Той, хто добраахвотна пастукаў на вайсковую службу; добраахвотна.

[Фр. volontaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валанцёр ’добраахвотнік’ (КТС). Праз рус. волонтёр < франц. volontaire ’тс’ (Фасмер, 1, 342; Шанскі, 1, В, 151; Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

волонтёр валанцёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

добраахвотнік, дабраволец, валанцёр

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)