валако́нца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. валако́нца валако́нцы
Р. валако́нца валако́нцаў
Д. валако́нцу валако́нцам
В. валако́нца валако́нцы
Т. валако́нцам валако́нцамі
М. валако́нцы валако́нцах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валако́нца, ‑а, н.

Ласк. да валакно. Агнявыя валаконцы Ткуцца ў шоўк чырвоны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валакно́, -а́, мн. вало́кны, -аў, н.

1. звычайна мн. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі.

Валокны драўніны.

Нервовыя валокны.

2. таксама зб. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання.

Ільняное в.

Штучнае в.

Валокны цэлюлозы.

|| памянш. валако́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. валако́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)