валаво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць; незак. (разм.).

Наўмысна зацягваць вырашэнне якой-н. справы; валакіціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валаво́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. валаво́джу валаво́дзім
2-я ас. валаво́дзіш валаво́дзіце
3-я ас. валаво́дзіць валаво́дзяць
Прошлы час
м. валаво́дзіў валаво́дзілі
ж. валаво́дзіла
н. валаво́дзіла
Загадны лад
2-я ас. валаво́дзь валаво́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час валаво́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валаво́дзіць несов., разг. волы́нить, каните́лить; мусо́лить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валаво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

Разм. Наўмысна зацягваць вырашэнне якой‑н. справы; валакіціць. [Васіль Ціханавіч:] — І пасеялі б не пазней, калі б гэты куркуль Пятроў не валаводзіў з насеннем... Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валаво́дзіць ’марудзіць’ (БРС, Гарэц., Касп.), валаводзіцца ’разводзіць цяганіну’ (Нік. Очерки). Рус. калін., кур. воловодить ’марудзіць, бавіцца, марнаваць час, зацягваць справу’, укр. воловод ’маруда’, воловодити ’цягнуць справу’. Да валавод ’той, хто водзіць валоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валаво́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой-н. справы.

Не слухайце вы гэтага валаводніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каните́лить несов., разг. валаво́дзіць, валакі́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

волы́нить несов., разг. валаво́дзіць; (медлить) мару́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валаво́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. валаводзіць і стан паводле знач. дзеясл. валаводзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валакі́ціць, ‑кічу, ‑кіціш, ‑кіціць; незак., што.

Разм. Наўмысна зацягваць вырашэнне якой‑н. справы; валаводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)