вака́нсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Вакантная пасада, месца.

Адкрылася в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вака́нсія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вака́нсія вака́нсіі
Р. вака́нсіі вака́нсій
Д. вака́нсіі вака́нсіям
В. вака́нсію вака́нсіі
Т. вака́нсіяй
вака́нсіяю
вака́нсіямі
М. вака́нсіі вака́нсіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вака́нсія ж. вака́нсия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вака́нсія, ‑і, ж.

Незанятая пасада, свабоднае месца ў штаце якой‑н. установы. [Селядцоў:] — Можа хочаце перайсці на працу да станка? Ёсць свабодныя вакансіі. Пестрак.

[Фр. vacance з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вака́нсія (БРС). Запазычанне з рус. вакансия (Крукоўскі, Уплыў, 76), якое з’яўляецца кантамінацыяй ваканция (< польск. wakancja) і ваканс (фр. vacance) (Шанскі, 1, В, 6; Рудніцкі, 1, 295). Параўн. ст.-бел. ваканцыя < польск. (Булыка, Запазыч., 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вака́нсия вака́нсія, -сіі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вака́нцыя. Гл. вакансія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасада, месца / не занятая: вакансія; чын (уст.); партфель (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)