ваенізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў, перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.

В. прамысловасць.

2. Узброіць (узбройваць); арганізаваць (арганізоўваць) на ваенны лад.

|| наз. ваеніза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваенізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ваенізу́ю ваенізу́ем
2-я ас. ваенізу́еш ваенізу́еце
3-я ас. ваенізу́е ваенізу́юць
Прошлы час
м. ваенізава́ў ваенізава́лі
ж. ваенізава́ла
н. ваенізава́ла
Загадны лад
2-я ас. ваенізу́й ваенізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ваенізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ваенізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ваенізу́ю ваенізу́ем
2-я ас. ваенізу́еш ваенізу́еце
3-я ас. ваенізу́е ваенізу́юць
Прошлы час
м. ваенізава́ў ваенізава́лі
ж. ваенізава́ла
н. ваенізава́ла
Загадны лад
2-я ас. ваенізу́й ваенізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ваенізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ваенізава́ць сов. и несов. военизи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваенізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў; перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб. // Абучыць (абучаць) ваеннай справе цывільнае насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

военизи́ровать сов. и несов. ваенізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваенізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ваенізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваеніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ваенізаваць і стан паводле знач. дзеясл. ваенізавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваенізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Прыстасавацца (прыстасоўвацца) да ваенных умоў; перайсці (пераходзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.

2. толькі незак. Зал. да ваенізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)