Вадзя́нікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Вадзя́нікі
Р. Вадзя́нікаў
Д. Вадзя́нікам
В. Вадзя́нікі
Т. Вадзя́нікамі
М. Вадзя́ніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Вадзянікі́ ’стан непрытомнасці’ (Касп.). Звязана з вадзяні́к ’дух, які жыве ў вадзе або ў лесе’: перанос назвы духа на стан чалавека. Параўн. кадук ’злы дух’ і кадук ’эпілепсія, падучая хвароба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вадзяні́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вадзяні́к вадзянікі́
Р. вадзяніка́ вадзяніко́ў
Д. вадзяніку́ вадзяніка́м
В. вадзяніка́ вадзяніко́ў
Т. вадзяніко́м вадзяніка́мі
М. вадзяніку́ вадзяніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Вадзяні́к1 ’вадзяны’ (Яруш., Нік., Няч., БРС), вадзяны́ ’нячысты дух, які жыве ў рэках, азёрах’ (Сцяшк.), вадзяні́к, вадзяны́ ’дух-гаспадар у лесе’ (Інстр. II), вадзянікі ’тс’ (Касп.). Суфіксальны дэрыват ад вадзяны́ ’які знаходзіцца ў вадзе’; вынік універбізацыі словазлучэння вадзяны дух. Параўн. рус. водяной, укр. водний, серб.-харв. во̀дац ’тс’.

Вадзянік2 ’вугал у хаце, дзе ставяць ваду і посуд’ (Шушк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзяны́ ’прызначаны для вады’. Параўн. балг. водни́к ’месца ў кухні, дзе вешаюць катлы з вадой’.

Вадзяні́к3 ’драўляны коўш для вады’ (Серб.); ’чайнік’ (Мат. Гом.). Да вадзяны́. Параўн. укр. водяник ’посуд для вады’, водник ’хатняя дзежачка для вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)