вадапла́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вадапла́ўны вадапла́ўная вадапла́ўнае вадапла́ўныя
Р. вадапла́ўнага вадапла́ўнай
вадапла́ўнае
вадапла́ўнага вадапла́ўных
Д. вадапла́ўнаму вадапла́ўнай вадапла́ўнаму вадапла́ўным
В. вадапла́ўны (неадуш.)
вадапла́ўнага (адуш.)
вадапла́ўную вадапла́ўнае вадапла́ўныя (неадуш.)
вадапла́ўных (адуш.)
Т. вадапла́ўным вадапла́ўнай
вадапла́ўнаю
вадапла́ўным вадапла́ўнымі
М. вадапла́ўным вадапла́ўнай вадапла́ўным вадапла́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вадапла́ўны, -ая, -ае.

У выразе: вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадапла́ўны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водопла́вающий прил., водопла́вный зоол. вадапла́ўны;

водопла́вающие пти́цы вадапла́ўныя пту́шкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.

Вадаплаўныя птушкі.

Пеўчыя птушкі.

Вольная п. (таксама перан.: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека). Важная п. (перан.: пра важнага чалавека; разм.).

2. зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.

Хатняя п.

Рэзаная п.

Марожаная п.

3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.

Паставіць птушку на полі сшытка.

|| памянш. пту́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. птушы́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць). Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.). Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм., жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Пакрытая пухам і пер’ем жывёліна класа пазваночных, якая мае дзве канечнасці, крылы і дзюбу. Вадаплаўныя птушкі. Хатнія птушкі. □ У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы. Колас. / у знач. зб. Ездзілі ў Мінск караваны з ільном, збожжам, .. птушкай. Бядуля.

2. перан. Разм. іран. Пра чалавека, з пункту гледжання яго грамадскага значэння, становішча. Гэтая схільнасць упаўнаважанага — не дзіва, бо чалавек ён старонкі і па-сапраўднаму не ведае, што гэта за птушка наш Лепятун. Кулакоўскі. — Ну, калі ўжо сам таварыш Верашчака... — прамовіў я такім тонам, быццам мне вельмі добра было вядома, якая гэта значная птушка — Верашчака. Васілёнак.

3. Разм. Паметка на палях тэксту або ў тэксце ў выглядзе дзвюх рысак, якія сходзяцца ўнізе вострым вуглом. Зарыпела пяро: «Тут у вас не выходзіць...» «Тут вам трэба «падумаць ...» «Тут крыху змякчыць...» «Тут вось «птушку» паставім, разважыць не шкодзіць...» Дзяргай.

•••

Вольная птушка — пра чалавека, які жыве незалежна, свабодна.

Птушка высокага палёту (звычайна іран.) — пра чалавека, які займае высокае становішча ў грамадстве.

Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе‑н.

Стрэляная птушка — пра бывалага, вопытнага ў якой‑н. справе чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)