ва́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ва́г
Р. ва́гу
Д. ва́гу
В. ва́г
Т. ва́гам
М. ва́гу

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ваг1 ’рычаг для падняцця цяжару’ (Клім.), вага ’ўмацаваная на сасе перакладзіна, якая служыць для даставання вады са студні’ (Юрч.); ’палка для ўскладання рознага цяжкага грузу на воз’ (Інстр. I); ’рычаг для падымання бярвення’ (Інстр. II). Да вага (гл.). Серб.-харв. ва̑г ’рычаг’ дазваляе меркаваць, што гэта значэнне з’яўляецца праславянскім.

Ваг2 ’від павіннасці пражай у час прыгону’ (Шатал.). Да вага. Форма м. р. можа быць вытлумачана ўплывам рус. вес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стальва́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

Трайны ворчык для параконнай запрэжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падва́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

Рычаг для пад’ёму цяжару.

|| прым. падва́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грунтва́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

Прыбор для праверкі гарызантальнага становішча лініі на плоскасці, ужыв. ў будаўнічых, цяслярскіх работах.

|| прым. грунтва́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перава́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

1. Асаблівасць, што выгадна адрознівае каго-, што-н.; выгада.

Атрымаць перавагу.

Колькасная п.

2. Выключнае права на што-н., прывілея.

Спадчынныя правы і перавагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заўва́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

1. Кароткае меркаванне наконт чаго-н.

Трапная з.

Заўвагі рэцэнзентаў.

2. Вымова, указанне на памылку.

Строгая з.

3. Дадатковая заметка, тлумачэнне да тэксту.

Падрадковыя заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вага́р ’рычаг’ (БРС). Суфіксальнае ўтварэнне ад ваг ’рычаг’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вагку́ша ’печань’ (КСТ). Магчыма, да ваг ’важкі’; параўн. ва́жкае ’печань у кабана’ (гл.). У семантычным плане параўн. лёгкія. Адносна суфіксацыі гл. SP, 1, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́жніца ’важнасць; важная асоба’ (іран.) (Гарэц.). Да важны1 суфікс жаночага роду ‑іца.

Важні́ца ’вагавая’ (З нар. сл.). Да *ваг‑ьн‑іца < вага. Параўн. іншыя назвы месца, дзе важаць: вагавая (БРС), важыўня (Бяльк.), вагільнік (З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)