біле́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. біле́тны біле́тная біле́тнае біле́тныя
Р. біле́тнага біле́тнай
біле́тнае
біле́тнага біле́тных
Д. біле́тнаму біле́тнай біле́тнаму біле́тным
В. біле́тны (неадуш.)
біле́тнага (адуш.)
біле́тную біле́тнае біле́тныя (неадуш.)
біле́тных (адуш.)
Т. біле́тным біле́тнай
біле́тнаю
біле́тным біле́тнымі
М. біле́тным біле́тнай біле́тным біле́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

біле́тны биле́тный;

~ная ка́са — биле́тная ка́сса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біле́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да білета, прызначаны для продажу білетаў (у 1 знач.). На станцыі .. [Лабановіч] даведаўся дакладна, калі прыходзіць пасажырскі поезд на Мінск і калі адчыніцца білетная каса. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н.

Б. у кіно.

Праязны б.

Запрашальны б.

2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі.

Прафсаюзны б.

3. Лісток з пытаннямі да таго, хто трымае экзамен, іспыт.

Экзаменацыйны б.

Белы білет — пасведчанне аб няздольнасці выконваць ваенную службу.

|| прым. біле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

биле́тный біле́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)