бясшко́дны, -ая, -ае.

Які не робіць шкоды.

Бясшкоднае лякарства.

|| наз. бясшко́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясшко́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бясшко́дны бясшко́дная бясшко́днае бясшко́дныя
Р. бясшко́днага бясшко́днай
бясшко́днае
бясшко́днага бясшко́дных
Д. бясшко́днаму бясшко́днай бясшко́днаму бясшко́дным
В. бясшко́дны (неадуш.)
бясшко́днага (адуш.)
бясшко́дную бясшко́днае бясшко́дныя (неадуш.)
бясшко́дных (адуш.)
Т. бясшко́дным бясшко́днай
бясшко́днаю
бясшко́дным бясшко́днымі
М. бясшко́дным бясшко́днай бясшко́дным бясшко́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бясшко́дны безвре́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бясшко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць шкоды. Бясшкодны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безвре́дный няшко́дны, бясшко́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няві́нны, -ая, -ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны.

Нявіннае дзіця.

2. Наіўны, прастадушны.

Нявінныя словы.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны.

Нявіннае какецтва.

4. Цнатлівы.

5. Тое, што і невінаваты.

|| наз. няві́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны. // Які гарантуе бяспеку. [Сцяпан Захаравіч:] — Калі мы былі ўжо на бяспечнай вышыні, унізе затрашчалі зеніткі. Позна! Жычка.

2. Які не прыносіць шкоды; бясшкодны. Бяспечны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няві́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны. Нявіннае дзіця. □ Калі Алесь узняў галаву і ўбачыў.. [сястрын] прыгожы нявінны тварык, які не кранулі яшчэ ні бяда, ні гора, ні клопаты і турботы, жыцця, у самога яго твар пакрысе пачаў праясняцца. Чарнышэвіч.

2. Наіўны, прастадушны. Прыкінуўся хлопчык Нявінным такім, Як быццам бабулькі Не бачыць зусім. Гілевіч. Сумныя яго [Антуся] вочы глядзелі на ўсё гэта яшчэ ўсё з нявінным непаразуменнем. Чорны.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны. Нявіннае жаночае какецтва.

4. Цнатлівы. Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.

5. Тое, што і невінаваты. [Лабановіч:] — Праўда, Лапаткевічу і Гуліку баяцца няма чаго, бо яны нявінныя: іх подпісы не стаяць пад пратаколам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)