бясхво́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бясхво́сты |
бясхво́стая |
бясхво́стае |
бясхво́стыя |
| Р. |
бясхво́стага |
бясхво́стай бясхво́стае |
бясхво́стага |
бясхво́стых |
| Д. |
бясхво́стаму |
бясхво́стай |
бясхво́стаму |
бясхво́стым |
| В. |
бясхво́сты (неадуш.) бясхво́стага (адуш.) |
бясхво́стую |
бясхво́стае |
бясхво́стыя (неадуш.) бясхво́стых (адуш.) |
| Т. |
бясхво́стым |
бясхво́стай бясхво́стаю |
бясхво́стым |
бясхво́стымі |
| М. |
бясхво́стым |
бясхво́стай |
бясхво́стым |
бясхво́стых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бясхво́сты, ‑ая, ‑ае.
Які не мае хваста; куртаты. Бясхвосты кот, певень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расчыры́кацца, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць доўга, бесперастанку чырыкаць. Кінуўся ў вочы [Юзіку] бясхвосты верабей — асмялеў лайдак, расчырыкаўся на слупе з невядомай радасці. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ку́рта 1 ’куртаты, бясхвосты (ці з кароткім хвастом)’ (Сцяц., Др.-Падб., Мал., Шн., Яруш.), ’маларослы’ (Мал.), ’кепскі, горшы’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. kurta (Кюнэ, Poln., 70; Слаўскі, 3, 414–415). Параўн. куртаты (гл.).
Ку́рта 2 ’сучка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kùrtas ’паляўнічы сабака’ (Сл. паўн.-зах., 2, 584). Балтызм.
Ку́рта 3 ’куртка’ (Шат., Бяльк., Серб., Нас., Сержп., Ск., Мат. Маг., Тарнацкі, Studia). Запазычанне з польск. kurta ’тс’ (Слаўскі, 3, 413; Кюнэ, Poln., 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курта́ты 1 ’бясхвосты’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’маларослы’ (Гарэц.). Укр. куртатій ’тс’. Прыметнік з прадуктыўным суфіксам ‑аты. У іншых славянскіх мовах гэты суфікс не зафіксаваны (параўн. Слаўскі, 3, 414), таму слова трэба лічыць беларуска-ўкраінскай інавацыяй. Агульнараспаўсюджанае ў заходнеславянскіх мовах kurta ’сабака з адрэзаным хвастом’ запазычана з лац. curtus ’кароткі’ (с.-лац. curtus canis ’сабака з адрэзаным хвастом’).
Курта́ты 2 ’чорт’ (Федар.). Да куртаты 1 (гл.). Параўн. куцы 1 ’кароткі’ і куцы 2 ’чорт’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)