бяльма́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяльма́ты бяльма́тая бяльма́тае бяльма́тыя
Р. бяльма́тага бяльма́тай
бяльма́тае
бяльма́тага бяльма́тых
Д. бяльма́таму бяльма́тай бяльма́таму бяльма́тым
В. бяльма́ты (неадуш.)
бяльма́тага (адуш.)
бяльма́тую бяльма́тае бяльма́тыя (неадуш.)
бяльма́тых (адуш.)
Т. бяльма́тым бяльма́тай
бяльма́таю
бяльма́тым бяльма́тымі
М. бяльма́тым бяльма́тай бяльма́тым бяльма́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяльма́ты прост., груб. бельма́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяльма́сты і бяльма́ты, -ая, -ае.

З бяльмом на воку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бінда́лік1 ’медаль’ (Нас.). Таго жа паходжання, што і біндалікі1: < польск. bindalik ’пояс, стужка і г. д.’.

Бінда́лік2 ’чалавек з бяльмом’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з біндаво́кібяльматы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лупаты, лупавокі, зякраты, вірлавокі, бяльматы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Берлаво́кі ’вірлавокі, з вялікімі вачыма’ (Сцяшк. МГ), бєрлаокі ’вірлавокі; бяльматы’ (Лысенка, ССП). Параўн. польск. дыял. barlooki (Махэк₂, 67; адкуль? Няма ў Варш. сл. і ў Карловіча), ст.-чэш. brlooký ’той, хто бегае туды-сюды вачыма’, чэш. brlooký ’косы, касавокі’, brlavý ’косы’ (ст.-чэш.), ’крывы’ (пра верацяно, трубку), ’кульгавы’, славац. brlavý ’косы’, brloočný. Далей параўноўваюць з славен. brlja ’ваўчок’ (цацка), гл. Махэк₂, там жа. Можна думаць пра слав. дзеяслоўную аснову *bьrl/‑ ’круціць, круціцца’. Але зыходзячы з геаграфіі ўсх.-слав. слоў, можна, мабыць, меркаваць і пра запазычанне з зах.-слав. Параўн. яшчэ вірлаво́кі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біндаво́кі ’аднавокі, сляпы на адно вока’ (Бяльк.), ’бяльматы’ (Нас.). Укр. биндоо́кий (//блиндоокий). Цёмнае слова. Ва ўсякім выпадку першая частка слова (бінд‑) па сваёй фанетыцы яўнае запазычанне. Паняцце ’аднавокі, вірлавокі, касавокі і пад.’ можа выражацца складанымі словамі з словам ’жэрдка, падважнік і г. д.’ Параўн. чэш. bidlooký, pidlooký (bidlo ’жэрдка’), укр. вирлоо́кий ’вірлавокі, лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’лупаты’, ви́рла (мн.) ’лупатыя вочы’ (ви́рло ’доўгі падважнік, якім павяртаюць ветраны млын’; іначай пра ўкр. вирлатий, вирлоокий, бел. верлавокі Куркіна, Этимология 1970, 101–102). Семантычная матывацыя: ’падважнікі, якія «глядзяць» у розныя бакі’ → ’косыя вочы’. Можна меркаваць, што і ў слове біндаво́кі першая частка азначае ’жэрдка і г. д.’ Параўн. укр. бендю́га, биндю́га ’падважнік’, рус. биндю́г, биндю́га, бендю́г, бендю́га ’тс’ (< ням.; Фасмер, 1, 166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)