Бязу́ла ’гультай’ (Касп.), бязу́льны ’свавольны, гарэзлівы’ (БРС). Няяснае слова. Можа, да без і ул‑ (вуліца)? Параўн. рус. безу́ла і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабязу́ліцца ’надурэцца, насваволіцца’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бязу́ліцца, бязу́ліць ’гарэзаваць, дурэць, дурыцца, непрыстойна паводзіць сябе’, бязу́льны ’шалапутны’, бязу́ля ’гарэзлівы’, гл. бязула.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбазу́ліць, разбязу́ліць ’распесціць’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; ваўк., рагач., Сл. ПЗБ), разбазу́ліцца ’раздурэцца’, ’панадзіцца, звыкнуцца’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ; Нас.), разбазу́лены ’распусны, разбэшчаны’ (Сцяшк. Сл.); параўн. рус. смал. разбезу́литься ’разбалавацца, раздурэцца’, што да базу́лить ’балаваць каго-небудзь’, базу́льнік, базу́ла ’свавольнік’. Здавальняючая этымалогія зыходнага *базуліць адсутнічае, параўн. бязула ’гультай’, (< без + ул‑), гл. ЭСБМ, 1, 437. Няпэўна. Магчыма, роднасныя з рус. дыял. базли́ть ’крычаць’, базло́ ’крыкун’, ’злы чалавек, падманшчык’, ’горла’, этымалогія якіх няясная. Сюды ж і разбазы́ляць ’разпесціць, раздурыць’ (Янк. Мат.). Магчыма, гэта запазычанне з літ. bỹzulioti ’зыкаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)