бязлю́дны, -ая, -ае.

Ненаселены або маланаселены.

Б. востраў.

Бязлюдная хата.

|| наз. бязлю́днасць, -і, ж.

Вясковая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусты́ня, -і, мн. -і, -ты́нь, ж.

Вялікая прастора з беднай расліннасцю ці ўвогуле без яе.

Бязлюдная п.

Лядовая п.

|| прым. пусты́нны, -ая, -ае.

Пустынная зона (зона пустыні). П. востраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязлю́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязлю́дны бязлю́дная бязлю́днае бязлю́дныя
Р. бязлю́днага бязлю́днай
бязлю́днае
бязлю́днага бязлю́дных
Д. бязлю́днаму бязлю́днай бязлю́днаму бязлю́дным
В. бязлю́дны (неадуш.)
бязлю́днага (адуш.)
бязлю́дную бязлю́днае бязлю́дныя (неадуш.)
бязлю́дных (адуш.)
Т. бязлю́дным бязлю́днай
бязлю́днаю
бязлю́дным бязлю́днымі
М. бязлю́дным бязлю́днай бязлю́дным бязлю́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пусты́нябязлюдная і бязлесная прастора’ (ТСБМ, Варл.), ’пусташ, няўдобіца, неўрадлівае поле’ (ЛА, 2; ПСл; бялын., Мат. Маг.; Ян., Жд. 1), ’некранутая мясціна’ (ТС), ’няўгноенае поле; пустыр’ (Сл. ПЗБ), ’хата, у якой не жывуць’ (ПСл); ’пусты, несур’ёзны, распушчаны чалавек’ (пін., Нар. лекс.; Жд. 1), ’негаспадарлівы чалавек, пустадомак’ (ПСл, Нас., ТС), ’лгун, балбатун, жартаўнік’ (Варл.; паст., глыб., Сл. ПЗБ), ’воўк, звер’ (Бяльк.), ’пушча’: Царскія палацы оставил еси / Густую пустыню возлюбил еси (рэч., Груз.), пусты́нь ’неўрадлівая глеба’ (бярэз., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пусти́нябязлюдная мясціна; глупства’, рус. пусты́нябязлюдная мясціна’, польск. pustyniaбязлюдная мясціна, пустка’, чэш. pustina ’пусташ’, в.-луж., н.-луж. pusćinaбязлюдная мясціна’, славен. pustínja ’пустое, бязлюднае месца’, серб.-харв. пу́стиња ’тс’, балг. пусти́ня ’вялікая прастора з беднай расліннасцю; пракляцце’, макед. пустина, пустиња ’тс’, ст.-слав. поустыни ’бязлюддзе’. Прасл. *pustynji ад прыметніка *pustъ, гл. пусты ’дзікі, бязлюдны’; паводле Жуйковай (Беларусіка, 19, 103), архаічным было і ацэначнае значэнне ’паганы’, адлюстраванае, напрыклад, у пусты́ня ’воўк’ і балг. дыял. пусти́ня ў адносінах да жывёлы: “Зашто биеш кравата?”. А она ре́кла: “Зашто да е не бием таӑ пустин’а” (Сб.НУ, 38, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязлю́дны, ‑ая, ‑ае.

Ненаселены або маланаселены. Толькі свае песні спявае.. [лясны жаваранак] у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек, і мала хто чуе іх. Колас. // Такі, дзе не відаць або няма ў дадзены момант людзей. Сяргей пакрочыў у бок калгаснага двара пакуль што яшчэ бязлюднай вуліцай. Шахавец. Бязлюдная лясная дарога была зусім ціхая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіраце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца сіратой, траціць сваіх бацькоў; быць сіратой. І вось — Алеся сірацее. Таўбін.

2. перан. Жыць гаротна, цяжка, быць пазбаўленым сувязі з блізкімі. Самі вы [партызаны] гаротна сірацелі, Каб зямля не ведала сіроцтва. Лось. // Пусцець, трацячы каго‑, што‑н. Сірацее хата без гаспадара. // Быць у адзіноце, мець самотны выгляд. Восень брала сваё. За акном сірацеў маладзенькі клён. Гаўрылкін. Нарэшце Лявон дайшоў да хмызняку, за якім разбягаўся папар, шарэла бязлюдная шаша і сірацеў адзінокі грузавік. Хадановіч. Кволасць і знямога .. адчуваліся ва ўсім: у слабым зіхаценні ўжо халаднаватага марыва, у самотным іржышчы, што млява сірацела на сонцы. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)