бязле́сны, -ая, -ае.

Які не мае лясоў, лясной расліннасці.

Б. край.

|| наз. бязле́ссе, -я, н. і бязле́сіца, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязле́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязле́сны бязле́сная бязле́снае бязле́сныя
Р. бязле́снага бязле́снай
бязле́снае
бязле́снага бязле́сных
Д. бязле́снаму бязле́снай бязле́снаму бязле́сным
В. бязле́сны (неадуш.)
бязле́снага (адуш.)
бязле́сную бязле́снае бязле́сныя (неадуш.)
бязле́сных (адуш.)
Т. бязле́сным бязле́снай
бязле́снаю
бязле́сным бязле́снымі
М. бязле́сным бязле́снай бязле́сным бязле́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бязле́сны безле́сный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязле́сны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены лясоў; бедны на лес. Сама цётка атрымлівала пенсію і жыла пры сыне — дырэктару школы ў бязлеснай, але ўрадлівай мясцовасці. Сачанка. Гусараўка, у адну вуліцу, выцягвалася на высокай бязлеснай градзе. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безле́сный бязле́сны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязле́сы, см. бязле́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус. дыял. га́лый ’голы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск. Podhale, podhalskiБрукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъ ’голы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)