бязду́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязду́шны бязду́шная бязду́шнае бязду́шныя
Р. бязду́шнага бязду́шнай
бязду́шнае
бязду́шнага бязду́шных
Д. бязду́шнаму бязду́шнай бязду́шнаму бязду́шным
В. бязду́шны (неадуш.)
бязду́шнага (адуш.)
бязду́шную бязду́шнае бязду́шныя (неадуш.)
бязду́шных (адуш.)
Т. бязду́шным бязду́шнай
бязду́шнаю
бязду́шным бязду́шнымі
М. бязду́шным бязду́шнай бязду́шным бязду́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бязду́шны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; чэрствы.

Б. чалавек.

2. Халодны, сухі.

Бяздушная ігра артыста.

|| наз. бязду́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязду́шны в разн. знач. безду́шный; (бессердечный — ещё) чёрствый;

~ныя адно́сіны — безду́шное отноше́ние;

~ная жанчы́на — безду́шная (чёрствая) же́нщина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязду́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] «бывай», бо бачыў, што яна чакае не гэтага бяздушнага «бывай», а нечага большага — ну, хоць бы нейкай надзеі на новую сустрэчу. Дамашэвіч. І ці многа такіх ёсць бяздушных у нас, што не ўспомняць з падзякай сардэчнаю час, калі ў школе настаўніка першы ўрок узмацніў, падтрымаў наш няўпэўнены, крок? Дубоўка.

2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безду́шный бязду́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачарсцве́лы, -ая, -ае.

1. Чэрствы, падсохлы.

А. хлеб.

2. перан. Грубы, бяздушны.

Ачарсцвелая душа.

|| наз. ачарсцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бессардэ́чны, -ая, -ае.

Пазбаўлены сардэчнасці, чуласці ў адносінах з людзьмі, бяздушны, жорсткі.

Бессардэчная жанчына.

Б. ўчынак.

|| наз. бессардэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязду́шна нареч. безду́шно; чёрство; см. бязду́шны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязду́шнасць ж. безду́шность; чёрствость; см. бязду́шны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачарсцве́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў чэрствым, зацвярдзеў.

З. кавалак хлеба.

2. перан. Бяздушны, нячулы.

Зачарсцвелая натура.

|| наз. зачарсцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)