бяздо́мны, -ая, -ае.

Які не мае жылля, прытулку.

|| наз. бяздо́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяздо́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяздо́мны бяздо́мная бяздо́мнае бяздо́мныя
Р. бяздо́мнага бяздо́мнай
бяздо́мнае
бяздо́мнага бяздо́мных
Д. бяздо́мнаму бяздо́мнай бяздо́мнаму бяздо́мным
В. бяздо́мны (неадуш.)
бяздо́мнага (адуш.)
бяздо́мную бяздо́мнае бяздо́мныя (неадуш.)
бяздо́мных (адуш.)
Т. бяздо́мным бяздо́мнай
бяздо́мнаю
бяздо́мным бяздо́мнымі
М. бяздо́мным бяздо́мнай бяздо́мным бяздо́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяздо́мны бездо́мный, бескро́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяздо́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае жылля; беспрытульны. Кім толькі не быў, якіх толькі прафесій не паспытаў Мікола за сваё бяздомнае, вандроўнае жыццё. Машара. // Пра жывёл — валачашчы. Бяздомны кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бездо́мный бяздо́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бескро́вныйII уст. беспрыту́льны, бяздо́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспрыту́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае ні бацькоў, ні прытулку; бяздомны.

Беспрытульнае дзіця.

2. перан. Пазбаўлены належнага догляду; занядбаны.

Беспрытульная гаспадарка.

|| наз. беспрыту́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валацу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цузе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга. Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. Гартны. // Лаянк. Пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца без справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бадзя́га², -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзя́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -дзя́г.

Бяздомны без пэўнага занятку чалавек.

Хадзіць бадзягам па свеце.

|| прым. бадзя́жніцкі, -ая, -ае і бадзя́жны, -ая, -ае.

Бадзяжніцкае жыццё.

Бадзяжны люд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валацу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -цу́г (разм.).

1. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў.

2. Той, хто цягаецца абы-дзе, не працуе.

3. Той, хто празмерна заляцаецца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)