бязглу́зды

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязглу́зды бязглу́здая бязглу́здае бязглу́здыя
Р. бязглу́здага бязглу́здай
бязглу́здае
бязглу́здага бязглу́здых
Д. бязглу́здаму бязглу́здай бязглу́здаму бязглу́здым
В. бязглу́зды (неадуш.)
бязглу́здага (адуш.)
бязглу́здую бязглу́здае бязглу́здыя (неадуш.)
бязглу́здых (адуш.)
Т. бязглу́здым бязглу́здай
бязглу́здаю
бязглу́здым бязглу́здымі
М. бязглу́здым бязглу́здай бязглу́здым бязглу́здых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязглу́зды

1. (о человеке) глу́пый, бестолко́вый, безмо́зглый;

2. (о поступке) бессмы́сленный, безрассу́дный, вздо́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязглу́зды, ‑ая, ‑ае.

1. Неразумны; які нічога не разумее; бесталковы. Бязглузды чалавек. // Які выражае адсутнасць думкі; тупы. Бязглузды выгляд.

2. Пазбаўлены сэнсу, зместу; недарэчны. Прыгадаліся [Анатолю] вечары ў цешчы Адзелаіды Сяргееўны, напоўненыя сумам, бязглуздымі гульнямі і агідным крыўляннем. Асіпенка. Але тое, што Іван схаваўся ад адказнасці ў кусты, пабаяўся з’явіцца на сход, прыслаўшы толькі нейкую бязглуздую запіску, канчаткова збянтэжыла Колю. Шахавец. [Сухадольскі Русаковічу:] А я заяўляю, што ніякая сіла не прымусіць мяне прыняць вашы бязглуздыя прапановы. Крапіва. Гэты цвердалобы Карпенка гатовы разбіцца ў шчэпкі, каб толькі выканаць які бязглузды загад. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсу́рдны, -ая, -ае.

Недарэчны, бязглузды.

Абсурдная думка.

|| наз. абсу́рднасць, -і, ж. і абсу́рд, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідыёцкі, -ая, -ае.

1. Уласцівы ідыёту (у 1 знач.).

І. выраз твару.

2. Дурны, бязглузды (разм.).

Трапіць у ідыёцкае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безмо́зглый бязмо́згі, бязглу́зды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсу́рдны, ‑ая, ‑ае.

Недарэчны, бязглузды. Абсурднае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразу́мный неразу́мны; (безрассудный) неразва́жны; (бессмысленный) бязглу́зды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тараба́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Тайнапісны, крыптаграфічны. Тарабарскае пісьмо.

2. перан. Незразумелы з-за складанасці вырашэння. Тарабарская мова. // Пазбаўлены сэнсу, бязглузды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неле́пый

1. недарэ́чны; бязглу́зды;

неле́пый посту́пок недарэ́чны (бязглу́зды) учы́нак;

2. (нескладный, неуклюжий) нязгра́бны;

неле́пый костю́м нязгра́бны касцю́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)