бядо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бядо́вы бядо́вая бядо́вае бядо́выя
Р. бядо́вага бядо́вай
бядо́вае
бядо́вага бядо́вых
Д. бядо́ваму бядо́вай бядо́ваму бядо́вым
В. бядо́вы (неадуш.)
бядо́вага (адуш.)
бядо́вую бядо́вае бядо́выя (неадуш.)
бядо́вых (адуш.)
Т. бядо́вым бядо́вай
бядо́ваю
бядо́вым бядо́вымі
М. бядо́вым бядо́вай бядо́вым бядо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бядо́вы разг. бедо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бядо́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бойкі, смелы. [Гарлахвацкі:] Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бедо́вый разг. адча́йны, сме́лы, гарэ́зны, сваво́льны; разг. (редко) бядо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

І́рмус ’вырвас, жулік, нахабны чалавек’ (Бяльк.). Штучная лацінізаваная форма не зусім яснага паходжання. Магчыма, з *ірвус ад ірваць (гл.) (суф. ‑ус звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў); параўн. вырва, вырвас. Субстытуцыя ‑м‑ замест ‑в‑ цалкам магчыма, улічваючы экспрэсію значэння. Нельга выключыць і магчымую сувязь з рус. смал. и́мусбядовы, вельмі здольны да чаго-н.’ (Дабр.); параўн. таксама смал., сіб. иму́н ’жвавы, бядовы, спрытны’, ’знаўца, майстар сваёй справы’, смал. иму́ ’адолею, пакару’ ад імаць (гл.). Але застаецца няясным з’яўленне ‑р‑ (ці не звязана з рус. дыял. ир ’злосць’, ’злосны, з’едлівы чалавек’, upunéc ’свавольнік, задзіра’, ст.-рус. иръ ’болька, струп; скула’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)