бягу́чы, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў руху.

Бягучая вада.

Шукай бягучага ваўка след.

2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

Бягучыя справы.

Б. момант.

|| наз. бягу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бягу́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бягу́чы бягу́чая бягу́чае бягу́чыя
Р. бягу́чага бягу́чай
бягу́чае
бягу́чага бягу́чых
Д. бягу́чаму бягу́чай бягу́чаму бягу́чым
В. бягу́чы (неадуш.)
бягу́чага (адуш.)
бягу́чую бягу́чае бягу́чыя (неадуш.)
бягу́чых (адуш.)
Т. бягу́чым бягу́чай
бягу́чаю
бягу́чым бягу́чымі
М. бягу́чым бягу́чай бягу́чым бягу́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бягу́чы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бягу́чы бягу́чая бягу́чае бягу́чыя
Р. бягу́чага бягу́чай
бягу́чае
бягу́чага бягу́чых
Д. бягу́чаму бягу́чай бягу́чаму бягу́чым
В. бягу́чы (неадуш.)
бягу́чага (адуш.)
бягу́чую бягу́чае бягу́чыя (неадуш.)
бягу́чых (адуш.)
Т. бягу́чым бягу́чай
бягу́чаю
бягу́чым бягу́чымі
М. бягу́чым бягу́чай бягу́чым бягу́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.

Міжнародная п.

П. мірнага суіснавання.

2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.

Цікавіцца палітыкай.

Бягучая п.

3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).

Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.

|| прым. паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Палітычная актыўнасць мас.

П. дзеяч.

Палітычныя навукі.

П. кругагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)