бюджэ́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бюджэ́т |
бюджэ́ты |
| Р. |
бюджэ́ту |
бюджэ́таў |
| Д. |
бюджэ́ту |
бюджэ́там |
| В. |
бюджэ́т |
бюджэ́ты |
| Т. |
бюджэ́там |
бюджэ́тамі |
| М. |
бюджэ́це |
бюджэ́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бюджэ́т, -у, М -жэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Каштарыс расходаў і даходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін.
Б. інстытута.
2. Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін.
Сямейны б.
|| прым. бюджэ́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Бюджэтныя асігнаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бюджэ́т, ‑у, М ‑жэце, м.
Каштарыс прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Дзяржаўны бюджэт СССР. Ваенны бюджэт. Бюджэт калгаса. // Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін. Бюджэт сям’і. □ Сама, ледзь зводзячы канцы з канцамі свайго нязначнага бюджэту, Ніна заўсёды ўмела знайсці, адарваць ад сябе больш той долі, якую збіралі сіратам. Васілевіч.
•••
Асвоіць бюджэт гл. асвоіць.
[Фр. budget.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́ні-бюджэ́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мі́ні-бюджэ́т |
мі́ні-бюджэ́ты |
| Р. |
мі́ні-бюджэ́ту |
мі́ні-бюджэ́таў |
| Д. |
мі́ні-бюджэ́ту |
мі́ні-бюджэ́там |
| В. |
мі́ні-бюджэ́т |
мі́ні-бюджэ́ты |
| Т. |
мі́ні-бюджэ́там |
мі́ні-бюджэ́тамі |
| М. |
мі́ні-бюджэ́це |
мі́ні-бюджэ́тах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
агульнадзяржа́ўны, -ая, -ае.
Агульны, адзіны для ўсёй дзяржавы, які датычыць усёй дзяржавы.
А. бюджэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазабюджэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не ўваходзіць у бюджэт. Пазабюджэтныя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
госбюдже́т (госуда́рственный бюдже́т) дзяржбюджэ́т, -ту м. (дзяржа́ўны бюджэ́т).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзяржбюджэ́т, -ту м. (дзяржа́ўны бюджэ́т) госбюдже́т (госуда́рственный бюдже́т)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)