бюджэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бюджэ́т бюджэ́ты
Р. бюджэ́ту бюджэ́таў
Д. бюджэ́ту бюджэ́там
В. бюджэ́т бюджэ́ты
Т. бюджэ́там бюджэ́тамі
М. бюджэ́це бюджэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бюджэ́т, -у, М -жэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Каштарыс расходаў і даходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін.

Б. інстытута.

2. Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін.

Сямейны б.

|| прым. бюджэ́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Бюджэтныя асігнаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюджэ́т, -ту м. бюдже́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бюджэ́т, ‑у, М ‑жэце, м.

Каштарыс прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Дзяржаўны бюджэт СССР. Ваенны бюджэт. Бюджэт калгаса. // Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін. Бюджэт сям’і. □ Сама, ледзь зводзячы канцы з канцамі свайго нязначнага бюджэту, Ніна заўсёды ўмела знайсці, адарваць ад сябе больш той долі, якую збіралі сіратам. Васілевіч.

•••

Асвоіць бюджэт гл. асвоіць.

[Фр. budget.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бюджэт 1/221; 2/502, 504; 5/235

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЮДЖЭ́Т (англ. budget літар. сумка),

заканадаўча зацверджаны роспіс грашовых даходаў і расходаў дзяржавы (гл. Бюджэт дзяржаўны), прадпрыемства (фірмы), установы на пэўны перыяд. Вылучаюць таксама Бюджэт спажывецкі, Бюджэт рабочага часу і інш.

т. 3, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бюджэ́т м. Háushalt m -(e)s, -e, Budget [byd´ʒe:] n -s, -s; Etat [e´ta:] m -s, -s, Háushaltsplan m -(e)s, -pläne;

дахо́дная ча́стка бюджэ́ту Éinnahmeteil im Háushalt;

расхо́дная ча́стка бюджэ́ту Áusgabenteil im Háushalt;

бездэфіцы́тны бюджэ́т defizítloser Háushalt;

вае́нны бюджэ́т Rüstungshaushalt m;

дзяржа́ўны бюджэ́т Stáatshaushalt m;

зго́дна з бюджэ́там etatmäßig [e´tɑ:-];

адлі́чваць у бюджэ́т an den Háushalt ábführen;

паступа́ць у бюджэ́т in den Háushalt éingehen;

зацвярджа́ць бюджэ́т Háushalt bewílligen;

скарача́ць бюджэ́т Háushalt kürzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бюджэ́т

(фр. budget)

разлік прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства, установы, сям’і на пэўны тэрмін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бюджэ́т

(фр. budget)

разлік прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства, установы, сям’і на пэўны тэрмін (напр. гадавы б., сямейны б.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

мі́ні-бюджэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-бюджэ́т мі́ні-бюджэ́ты
Р. мі́ні-бюджэ́ту мі́ні-бюджэ́таў
Д. мі́ні-бюджэ́ту мі́ні-бюджэ́там
В. мі́ні-бюджэ́т мі́ні-бюджэ́ты
Т. мі́ні-бюджэ́там мі́ні-бюджэ́тамі
М. мі́ні-бюджэ́це мі́ні-бюджэ́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)