Бычкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Бычкі́
Р. Бычко́ў
Д. Бычка́м
В. Бычкі́
Т. Бычка́мі
М. Бычка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бычкі́, бэ́чке, бічайкі ’завязкі ў адзежы’ (Сакал.). Адбыць, да бічо́ўка, бічэ́йка ’вяровачка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бычо́к

‘недакурак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бычо́к бычкі́
Р. бычка́ бычко́ў
Д. бычку́ бычка́м
В. бычо́к бычкі́
Т. бычко́м бычка́мі
М. бычку́ бычка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Мець звычку бадаць, быць бадлівым.

Асцярожна, гэта карова бадаецца.

2. Бадаць каго-н. або адзін аднаго.

На лузе бадаліся бычкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бычо́к

‘малады бык; рыба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бычо́к бычкі́
Р. бычка́ бычко́ў
Д. бычку́ бычка́м
В. бычка́ бычко́ў
Т. бычко́м бычка́мі
М. бычку́ бычка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

юры́ць, юру, юрыш, юрыць; незак.

Разм. Заігрываць, заляцацца. Бычкі юраць, вясну чуюць. / у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то травіцу гладзіў. Нікановіч. // Пра рыбу — нераставаць. Вясною рыба юрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бычо́к, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да бык ​1; малады бык. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Прыказка.

2. Род дробнай марской рыбы сямейства бычковых. Бычкі ў тамаце.

3. Народная назва бугая (у 2 знач.). [Язэп:] — Гэта ёсць такія маленькія птушкі — бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад — адразу з’яўляюцца каля будынкаў... Чорны.

4. Разм. Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.

5. Старажытны беларускі народны танец.

•••

Казка пра белага бычка гл. казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)