былі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Сцяблінка травы, травінка.

Сухая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

былі́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. былі́нка былі́нкі
Р. былі́нкі былі́нак
Д. былі́нцы былі́нкам
В. былі́нку былі́нкі
Т. былі́нкай
былі́нкаю
былі́нкамі
М. былі́нцы былі́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

былі́нка ж. (стебелёк травы) были́нка;

адна́ як б. ў по́лі — одна́ как были́нка в по́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

былі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адно каліва травы, сцяблінка, травінка. Запыніш крок. Спакой і ціш — Былінка нават не схіснецца. Колас. Зелянеюць лугі, выкідваецца клейкі ліст на бярозе.., былінкі прашываюцца праз леташні ліст. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

были́нка былі́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Балі́ўкі ’сцяблы і лісце бульбы’ (ДАБМ, 867). Відавочна, дыялектная форма ад *bуlьбылінка, расліна’. Параўн. іншыя назвы: быльні́к, бы́лле, былі́ннік, буле́ннік, буле́шнік, буле́ўнік (там жа). Не выключаецца і сувязь з бу́льба (бу́ля?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыве́тны, ‑ая.

Тое, што і прыветлівы. Сухенькая, тоненькая, як былінка, .. але якая прыветная і ласкавая была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Нават гэты пануры лес крыху праясніўся і меў больш прыветны выгляд. Колас. Вось і школа. У знаёмым акне гарыць прыветны агеньчык. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

былі́на 1, ‑ы, ж.

Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі. Ганусанскія падзеі набывалі значэнне гераічнай быліны, дзе партызаны выступалі як волаты, а іх атаман рысаваўся як народны герой. Колас.

былі́на 2, ‑ы, ж.

Тое, што і былінка.

•••

Адна як быліна — пра адзінокую жанчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трости́нка

1. уменьш. трасці́нка, -кі ж.; чараці́нка, -кі ж.;

2. перен. былі́нка, -кі ж.; наці́нка, -кі ж.; цяві́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-ласк. да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. □ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі. Бядуля. Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)