булё́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. булё́н булё́ны
Р. булё́ну булё́наў
Д. булё́ну булё́нам
В. булё́н булё́ны
Т. булё́нам булё́намі
М. булё́не булё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

булён, -у, м.

1. Нічым не запраўлены мясны адвар.

Курыны б.

2. Бульбяны суп, засквараны салам.

|| прым. булённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

булён, -ну м.

1. бульо́н;

2. обл. карто́фельный суп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

булён, ‑у, м.

1. Нічым не запраўлены мясны адвар. [Гаспадыня:] — Вы будзеце есці курыны булён? Гартны.

2. Бульбяны суп, засквараны салам. Дзед Лукаш чысціў бульбу — збіраўся варыць булён. Якімовіч.

[Фр. bouillon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Булёнбулён, суп з бульбы’ (Сцяшк. МГ, БРС, Шат., Касп., Сцяц. Нар.). Сцяц. (Нар., 48) лічыць, што слова запазычана праз польскую мову. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 240. Параўн. укр. бульо́н ’від бульбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бульо́н булён, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закі́слы, -ая, -ае.

1. Які закіс.

З. булён.

2. Занадта кіслы (разм.).

З. квас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракіпяці́ць, -ячу́, -яці́ш, -яці́ць; -яці́м, -еці́це́, -яця́ць; -ячо́ны; зак., што.

Даць добра пракіпець.

П. булён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Заправіць сквараным салам.

З. булён.

|| незак. засква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак., што.

Падбавіць у што-н. солі.

П. булён.

|| незак. падсо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)