буксі́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. буксі́рны буксі́рная буксі́рнае буксі́рныя
Р. буксі́рнага буксі́рнай
буксі́рнае
буксі́рнага буксі́рных
Д. буксі́рнаму буксі́рнай буксі́рнаму буксі́рным
В. буксі́рны (неадуш.)
буксі́рнага (адуш.)
буксі́рную буксі́рнае буксі́рныя (неадуш.)
буксі́рных (адуш.)
Т. буксі́рным буксі́рнай
буксі́рнаю
буксі́рным буксі́рнымі
М. буксі́рным буксі́рнай буксі́рным буксі́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

буксі́рны букси́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буксі́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да буксіра. Буксірны трос, крук.

2. Які цягне што‑н. за сабой на буксіры (у 1 знач.). Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны кацер і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буксі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Судна, якое буксіруе іншыя судны, плыты.

2. Канат або стальны трос для буксіроўкі.

Цягнуць на буксіры.

Браць на буксір каго (разм.) — памагаць каму-н., хто адстае ў выкананні чаго-н.

|| прым. буксі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

букси́рный буксі́рны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паро́м, ‑а, м.

Плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў. — На беразе нідзе ні чоўніка, ні парома, а тут трэба хутчэй перапраўляцца, пакуль не заўважылі. Краўчанка. Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́тэр, ‑а, м.

1. Невялікае самаходнае судна для транспартных, спартыўных, ваенных і прамысловых мэт. Катэр на падводных крылах. Тарпедны катэр. Дэсантны катэр. □ Прыняўшы на борт пасажыраў, катэр накіраваўся да парахода. «Звязда». Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.

2. Тып ваенна-марской парусна-грабной шлюпкі.

3. Старадаўняе паруснае аднамачтавае судна.

[Англ. cutter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)