буксі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Судна, якое буксіруе іншыя судны, плыты.

2. Канат або стальны трос для буксіроўкі.

Цягнуць на буксіры.

Браць на буксір каго (разм.) — памагаць каму-н., хто адстае ў выкананні чаго-н.

|| прым. буксі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буксі́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. буксі́р буксі́ры
Р. буксі́ра буксі́раў
Д. буксі́ру буксі́рам
В. буксі́р буксі́ры
Т. буксі́рам буксі́рамі
М. буксі́ры буксі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

буксі́р м., в разн. знач. букси́р;

да пры́стані прыча́ліў б. — к при́стани прича́лил букси́р;

цягну́ць на ~ры — тяну́ть на букси́ре;

браць на б. — брать на букси́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буксі́р, ‑а, м.

1. Канат або стальны трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць за сабой другое або машына машыну. Адзін за адным ішлі кацеры, цягнучы на буксірах гружаныя баржы. Лупсякоў.

2. Судна, прызначанае для перацягвання несамаходных суднаў, плытоў. Запляскалі лопасці буксіра, выпрастаўся, напяўся трос, і пантон стаў паволі адыходзіць ад берага. Мележ. Маленькі буксір падцягнуў карабель да прычала. Шамякін.

•••

Браць на буксір гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

букси́р в разн. знач. буксі́р, -ра м.;

взять на букси́р узя́ць на буксі́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забукси́ровать сов., спец., разг. забуксі́раваць, узя́ць на буксі́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кабата́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кабатажу. Кабатажныя перавозкі. Кабатажны буксір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Узяць на буксір (у 1 знач.). Забуксіраваць лодку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Рабіць калматым; кудлаціць, касмаціць. Ярмоленка пры слове «буксір» моршчыў твар, калмаціў каротка падстрыжаныя валасы. Сіўцоў. Ля берага вецер калмаціць Густую чупрыну трысця. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінтавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае дачыненне да вінта ​1; на вінту, на вінтах. Вінтавы прэс.

2. Які прыводзіцца ў рух вінтом ​1 (у 2 знач.). Вінтавы самалёт. Вінтавы буксір.

3. Які нагадвае сабою вінт ​1. Вінтавая лесвіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)