Брэт ’пакаленне’ («у етум брэ́ці…»; Буз.). Магчыма, пераклад слова не зусім дакладны. Параўн. польск. bret, bryt ’тэрыторыя, прастора, зямля, поле, ніва’ (з ням. Breite ’шырыня’, Варш. сл., 1, 216; Брукнер, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брэт-га́ртаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. брэт-га́ртаўскі брэт-га́ртаўская брэт-га́ртаўскае брэт-га́ртаўскія
Р. брэт-га́ртаўскага брэт-га́ртаўскай
брэт-га́ртаўскае
брэт-га́ртаўскага брэт-га́ртаўскіх
Д. брэт-га́ртаўскаму брэт-га́ртаўскай брэт-га́ртаўскаму брэт-га́ртаўскім
В. брэт-га́ртаўскі (неадуш.)
брэт-га́ртаўскага (адуш.)
брэт-га́ртаўскую брэт-га́ртаўскае брэт-га́ртаўскія (неадуш.)
брэт-га́ртаўскіх (адуш.)
Т. брэт-га́ртаўскім брэт-га́ртаўскай
брэт-га́ртаўскаю
брэт-га́ртаўскім брэт-га́ртаўскімі
М. брэт-га́ртаўскім брэт-га́ртаўскай брэт-га́ртаўскім брэт-га́ртаўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Брэ́та ’палотнішча’ (Шпіл.). Укр. бри́та ’тс’. Запазычанне з польск. bryta, breta ’шырыня матэрыі’ (Spódnica we trzy bryty), а гэта з ням. Breite ’шырыня’. Гл. Варш. сл., 1, 216; Брукнер, 43; Шалудзька, Нім., 22. Параўн. брэт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ргель ’асадкавая горная парода (з гліністых мінералаў, кальцыту і даламіту)’, слаўг. мэргель, мэрге́ль ’тс’ (ТСБМ, Яшк.), мергелява́ць запазычаны з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 82), у якой з новав.-ням. Mergel ’тс’ < с.-в.-ням. mẹrgil, с.-н.-ням. mergel з с.-лац. margila < лац. marga ’тс’ з кельц. моў, параўн. брэт. marg, уэльск. marl (Клюге₁₂, 387; Вальдэ, 369; Фасмер, 2, 600).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лані́ты ’шчокі’ (слуц., клец., Жд. 1) і ў літар. мове ўстар. паэт. ’тс’ (ТСБМ). Бел.-паўд.-слав. ізалекса (Цыхун, БЛ, 5, 50). Параўн. славен. рэзьянск. laníta, серб.-харв. чак. lȃnita, макед., балг. радоп. лани́та, ла́нта ’тс’. Рус., укр. лани́ты, лани́та — са ст.-слав. ланита ’тс’. Прасл. ol‑n‑ita ’сагнутая частка цела’ (а ў Слаўскага, 4, 460 і ol‑n‑itva > толькі польск. łanitwa ’палазы саней’) — роднаснае да ст.-грэч. ὠλένη ’локаць’, лац. ulna ’ніжняя частка рукі, локаць’, гоц. aleina, ст.-в.-ням. elina, брэт. ilin ’локаць’, ст.-інд. āṇíṣ ’выгіб’, ’загваздка’. Фасмер (2, 457) у ліку славянскіх паралелей падае і чэш. lanitva ’шчака, твар’, якое, аднак, Махэк₂ (320) выводзіць з герм. *an[t]vīlta (> ням. Autlitz). Раней аб olnita пісалі таксама Лідэн, Arm. St., 1906, 127–129; Покарны, 307–308).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацёры ’вялікі, высокі, доўгі, вялізны’ (Нас.), ’сталы’, ’поўны сілы, моцны, здаровы’, ’вопытны, непапраўны, закаранелы’ (ТСБМ, Жд. 1), ст.-бел. матеръ (Булахаў, Гіст., 125–127). Укр. матерни́й, ма́терий ’чалавек у сталых гадах’, рус. матёрый, матерой ’тс’, польск. zamatorzały, zamotrzały ’зацвярдзелы’, ст.-чэш. matorný ’спелы’, ’строгі’, мар. mateřeti ’тлець’, ’трухлявець’, славен. matór, matér, motór, matóren ’стары’, серб.-харв. матор ’тс’, макед. матор ’трохгадовы баран’, балг. ма̏тор ’моцны, здаровы’, ’спелы, дарослы, сталы, стары’, ст.-слав. матерьство ’старасць, спарахнеласць’, прасл. matarъ, materъ (БЕР, 3, 686–687), matorъ ’дарослы, стары’ ў суадносінах з прасл. starъ ’стары’ семантычна пераразмеркавалася ў ’вялікі, моцны’. Мае іт. адпаведнік, параўн. лац. mātūrus ’спелы, дарослы, стары’, што дае магчымасць рэканструяваць іт. *mātoros ’тс’ у якасці крыніцы пранікнення для прасл. лексемы (Мартынаў, Язык, 84–85). Бязлай (2, 172) адносіць яе да і.-е. кораня *mē‑/*mō‑ ’вялікі’ (гл. Покарны, 704) і суфікса *tor‑, прыводзячы роднасныя ст.-ірл. mōr, уэл. mawr, брэт. meur ’вялікі’. Менш верагодныя іншыя версіі (гл. Бернекер, 2, 25; Фасмер, 2, 581; Скок, 2, 390; Махэк₂, 355; БЕР, 3, 687).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)