брус, -а, мн. брусы́, -о́ў, м.

1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў.

2. Кавалак чаго-н. чатырохграннай формы.

Б. сала.

3. толькі мн. Гімнастычны снарад у выглядзе дзвюх паралельных перакладзін, замацаваных на стойках.

Практыкаванні на брусах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бру́с

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Бру́с
Р. Бруса́
Д. Брусу́
В. Бру́с
Т. Брусо́м
М. Брусе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бру́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бру́с брусы́
Р. бру́са брусо́ў
Д. бру́су бруса́м
В. бру́с брусы́
Т. бру́сам бруса́мі
М. бру́се бруса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бру́с

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Бру́с Бру́сы
Р. Бру́са Бру́саў
Д. Бру́су Бру́сам
В. Бру́са Бру́саў
Т. Бру́сам Бру́самі
М. Бру́се Бру́сах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брус м.

1. (четырёхгранное бревно) брус;

2. (точильный камень) брус, брусо́к, осело́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брус брус, род. бру́са м., мн. брусы́, -со́ў;

паралле́льные брусья спорт. парале́льныя брусы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брус, ‑а; мн. брусы, ‑оў; м.

1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. І заўсёды пасля.. работы [пільшчыкаў] вырасталі высокія штабелі шпал, цалёвак, светлых брусоў, бэлек. Паслядовіч.

2. Прадаўгаваты прадмет, кавалак чаго‑н. чатырохграннай формы. Брус мыла. □ У адной руцэ.. [чалавек] трымаў лусту хлеба, у другой брус сала. Чорны.

3. Тое, што і брусок (у 2 знач.).

4. толькі мн. Гімнастычная прылада з дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брус, брусо́к. Рус. брус, ‑ок, укр. брус і да т. п., польск. brus, чэш. brus, балг. брус, серб.-харв. бру̑с і г. д. Слав. *brusъбрус; тачыльны камень’. Аблаутная форма да *brъs‑ (параўн. ц.-слав. бръснѫти ’скрэбці, брыць’). Далей параўноўваюць літ. braũkti ’выціраць і да т. п.’; ст.-ісл. brúna ’тачыць’ і інш. Бернекер, 91; Праабражэнскі, 1, 42; Брукнер, 42; Фасмер, 1, 220; Слаўскі, 1, 45 (*bhrou‑k̑‑ ’церці, здзіраць’); Махэк₂, 68 (іншая версія). Булыка (Запазыч.) лічыць ст.-бел. брус паланізмам. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трохканто́вы, -ая, -ае.

З трыма кантамі.

Т. брус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́нжа

‘папярэчны брус плота’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ро́нжа
Р. ро́нжы
Д. ро́нжы
В. ро́нжу
Т. ро́нжай
ро́нжаю
М. ро́нжы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)