бру́знуць

‘шмат есці, таўсцець, паўнець’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бру́зну бру́знем
2-я ас. бру́знеш бру́знеце
3-я ас. бру́зне бру́знуць
Прошлы час
м. бру́знуў бру́знулі
ж. бру́знула
н. бру́знула
Загадны лад
2-я ас. бру́зні бру́зніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бру́знучы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бру́знуць ’шмат спаць; таўсцець, паўнець’ (Юрч.), бру́зла ’той, хто многа спіць; распаўнелы чалавек’ (Юрч.). Рус. брю́згнуть ’апухаць, набракаць’. Фасмер (1, 224) з няпэўнасцю параўноўвае з славен. brjȗzga ’снег, як растае’. Бернекер (96), Праабражэнскі (1, 48), Шанскі (1, Б, 206) думаюць, што рус. словы брюзга́, брюзжа́ть, брюзга́ть маглі даць вытворнае са значэннем ’напухаць’ (параўн. слав. *bręk‑ гучаць’; ’набухаць, набракаць’). Параўн. і брусяне́ць ’успухаць’ (гл.). Бел. бру́знуць < *бру́згнуць (*брузкнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́брузнуцца ’выспацца’ (Юрч.). Ад бру́знуць ’спаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набру́знуць, набру́зці ’набрацца вільгаці’, ’апухнуць’ (Нас.), ’намокнуць, насыціцца вільгаццю’, набрузлы ’прамоклы’ (Байк. і Некр.). Гл. бру́знуць, бру́злы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус. брюзг‑, бел. брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел. бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збрусава́ць ’патаўсцець, зацвярдзець’, збруснець ’зацвярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. брусянець ’напухнуць’, брузнуць ’таўсцець’. Значэнне ’зацвярдзець’ — абазначэнне з’явы, што адбываецца побач з напуханнем, а ’патаўсцець’ — фактычна сінонім да ’напухаць’. Не выключаны пры фарміраванні значэння ’зацвярдзець’ народна-этымалагічныя асацыяцыі з брус (гл.). Гл. таксама Лучыц-Федарэц (Бел.-рус. ізал., 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)