брести́ несов. (тащиться) цягну́цца, валачы́ся; (плестись) пле́сціся; (идти) ісці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брысці́ несов. (идти по воде или по высокой траве) брести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брысці́. Рус. брести́, укр. брести́, чэш. břísti, польск. brnąć (*brьdnǫti), славен. bresti і г. д. Прасл. *bresti *bredǫ ’тс’ мае дакладную адпаведнасць у літ. brìsti bredù. Іншая аблаутная форма — *brod‑ (гл. брод і брадзі́ць, там і літ-ра). Але ст.-бел. бринути ’брысці’ запазычана з польск. brnąć (гл. Булыка, Запазыч., 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брадзі́ць. Рус. броди́ть, укр. броди́ти, польск. brodzić, балг. бро́дя і г. д. Слав. *broditi — ітэратыўная форма да *bresti *bredǫ. Параўн. літ. bradýti, лат. bradît, літ. brìsti bredù (рус. брестѝ бреду́, укр. брести́, чэш. břísti; ц.-слав. брести бредѫ). Бернекер, 87, 83; Брукнер, 40; Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 210, 216; Траўтман, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абры́дзень ’густая сетка для лоўлі рыбы’ (Касп.) < *брэдзень (параўн. рус. бредень, брести). Галосны кораня дысімілізаваўся, пачатковае а‑ мае пратэтычны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валачы́ся несов.

1. (тащиться по земле) волочи́ться, воло́чься;

2. разг. (идти) брести́, тащи́ться, тяну́ться, плести́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пле́сціся несов.

1. разг. плести́сь, брести́;

2. страд. плести́сь; ви́ться; см. пле́сці;

п. ў хвасце́ — плести́сь в хвосте́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (Шат.). Калі гэта не варыянт да бры́ндаць ’бадзяцца’ (гл.), слова няяснага паходжання, то, магчыма, трэба параўноўваць з укр. дыял. бре́ндати (таксама брендо́лити) ’бадзяцца’, якое Шэрэх (ZfslPh, 23, 146) і Рудніцкі (1, 201) выводзяць з брести́ (з арго-суфіксам ‑н‑ і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́ндаць ’хадзіць, шлёпаць’ (БРС), ’бадзяцца’ (Яўс., Нас., Бяльк.), брындацца ’боўтацца, таўчыся без толку’ (КЭС), параўн. яшчэ бры́нда ’валацуга’ (Нас., Бяльк., Янк. Мат.), ’гультай’ (Касп., Нас.), брынды біць ’хадзіць без справы, лодарнічаць’ (Янк. БП). Карскі (Труды, 394) бры́нда ’валацуга’ і бры́ндаць ’бадзяцца’ выводзіў з няпэўнай літ. крыніцы (адносна гэтага гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Параўн. яшчэ ўкр. дыял. бре́ндати, брендо́лити ’бадзяцца’. Брукнер (43) зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować się ’прыгожа апранацца’ (адсюль быццам бел. брынды біць, укр. бринди бити, далей бры́нда ’валацуга’). Фасмер (1, 222–223) прыводзіць рус. дыял. бры́нды ’шырокія рукавы’, бры́ндик ’гультай’, бринжиба́й ’тс’ і параўноўвае гэта з польск. brynda ’жарт, балаўство’, bryndzić się ’манернічаць’. Няясна. Укр. бре́ндати (resp. бел.?) Рудніцкі, 201 (услед за Шэрэхам, ZfslPh, 23, 146 і іншымі), выводзіць з брести́ з арго-суфіксам ‑н‑ (і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цягну́цца несов.

1. в разн. знач. тяну́ться;

ні́тка ця́гнецца ад клубка́ — ни́тка тя́нется от клубка́;

стэп ~ну́ўся на дзяся́ткі кіламе́траў — степь тяну́лась на деся́тки киломе́тров;

рызі́на ~нецца — рези́на тя́нется;

хваро́ба ~нецца ўжо ме́сяц — боле́знь тя́нется уже́ ме́сяц;

у даро́зе час ве́льмі ~нецца — в доро́ге вре́мя о́чень тя́нется;

раслі́ны ~нуцца да со́нца — расте́ния тя́нутся к со́лнцу;

з ко́міна ~ну́ўся дымо́к — с трубы́ тяну́лся дымо́к;

2. (тащиться по земле) волочи́ться;

ле́йцы ~ну́ліся па зямлі́ — во́жжи волочи́лись по земле́;

3. (медленно двигаться) брести́, плести́сь, тащи́ться;

4. (двигаться, следовать друг за другом) тяну́ться;

~нуцца ба́ржы адна́ за адно́й — тя́нутся ба́ржи одна́ за друго́й;

5. страд. тяну́ться; тащи́ться; см. цягну́ць;

ц. ў хвасце́ — плести́сь в хвосте́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)