бранзале́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бранзале́т бранзале́ты
Р. бранзале́та бранзале́таў
Д. бранзале́ту бранзале́там
В. бранзале́т бранзале́ты
Т. бранзале́там бранзале́тамі
М. бранзале́це бранзале́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бранзале́т м. брасле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бранзале́т, ‑а, М ‑леце, м.

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці. Пятро Іванавіч націснуў кнопку, аддаў загад і праз некалькі хвілін у кабінет.., ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бранзале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. і бранзале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металу, косці і пад., якое носяць на запясці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бранзале́т, таксама бранзале́тка (БРС, Касп., Інстр. I, Сцяшк. МГ). Укр. бранзоле́та, бранзо́ля. З польск. branzoleta, branzoletka (якое Варш. сл., 1, 201 і Брукнер, 38, выводзяць прама з франц. bracelet ’тс’; няпэўна!), а гэта, паводле Рудніцкага, 194, з ням. Branzolette (дакладней, Рудніцкі лічыць, што было прамое запазычанне ўкр. слова з ням.). Сюды ж і брасле́ткабранзалет’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брасле́т бранзале́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізумру́д, -у, М -дзе, м.

Каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру.

Бранзалет з ізумрудам.

|| прым. ізумру́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грана́т², -у, Ма́це, м.

Мінерал класа сілікатаў каштоўны камень пераважна цёмна-чырвонага колеру.

|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.

Г. бранзалет.

Г. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бранзале́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і бранзалет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдзіма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Выраблены шляхам выдзімання (у 2 знач.). Выдзіманая сталовая пасуда.

2. Пустацелы. Выдзіманы бранзалет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)