бразго́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Дзіцячая цацка, якая пры ўзмахванні бразгае, утварае траскучыя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бразго́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бразго́тка бразго́ткі
Р. бразго́ткі бразго́так
Д. бразго́тцы бразго́ткам
В. бразго́тку бразго́ткі
Т. бразго́ткай
бразго́ткаю
бразго́ткамі
М. бразго́тцы бразго́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бразго́тка ж. погрему́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бразго́тка, ‑і. ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм.

1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахванні якой утвараецца бразгат, шум. Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. Дуброўскі.

2. толькі мн. (бразго́ткі, ‑так). Бомы, званочкі. Чуецца ржанне коней, звон бразготак і музыка. Козел. Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугай кані. Крапіва.

3. Невялікі прадмет, які з’яўляецца аздобай. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў. [Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... Сабаленка.

4. Спецыяльная прылада для ўтварэння гукаў, падобных на трэск; трашчотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бразготка, браскотка, брашчотка, трашчотка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бра́згалка ж., разг., см. бразго́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́згаўка ж., разг., см. бразго́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

погрему́шка бразго́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

браско́тка, ‑і, ж.

Тое, што і бразготка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балабо́лка

бразготка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. балабо́лка балабо́лкі
Р. балабо́лкі балабо́лак
Д. балабо́лцы балабо́лкам
В. балабо́лку балабо́лкі
Т. балабо́лкай
балабо́лкаю
балабо́лкамі
М. балабо́лцы балабо́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)