бра́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. бра́жка
Р. бра́жкі
Д. бра́жцы
В. бра́жку
Т. бра́жкай
бра́жкаю
М. бра́жцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бра́жка бра́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́жка ж. (напиток) бра́га, бра́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Тое, што і брага (у 2 знач.). [Клаўдзя:] — Пасядзіце [Ігнат Андрэевіч] яшчэ, калі ласка... я вас бражкай пачастую, з мёдам... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бражка (брашка) ’радня, сваяцтва; талака’ (Яўс.). Рус. бра́жка ’дрэнная кампанія; п’яная кампанія’. Няяснае слова. ёсць дзве магчымасці тлумачэння: 1) ад бра́жка < бра́га (гл.) ’брага’ метафарызацыяй; 2) нейкая сувязь з брат, дакладней, з гіпакарыстычнымі формамі гэтага слова: бел. брахна, брахне́йка і да т. п. На карысць гэтай другой магчымасці сведчыць значэнне ў бел. слова ’радня, сваяцтва’. Але параўн. польск., чэш. арго braška ’брат’ (гл. Будзішэўска, Żarg., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́га, -і, ДМ бра́зе, ж.

1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт.

2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.

3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам.

Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка).

|| ласк. бра́жка, -і, ДМ -жцы (да 3 знач.).

|| прым. бра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́га, ‑і, ДМ бразе, ж.

1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт. // Адходы пасля такой перагонкі ў выглядзе рэдкага цеста. Каля хлеўчука ў кутку грэўся на сонцы здаравенны вяпрук.., адкормлены брагай. Дуброўскі.

2. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам; бражка. Дацэнт ведаў рэцэпт, як зварыць моцную брагу, такую брагу, што ад трох шклянак чалавек п’яным рабіўся. Колас. [Шаблюк:] — Хадзем, я вас мядовай брагай пачастую. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́га ж.

1. (отходы винокурения) барда́;

2. (сусло) бра́жка;

3. (напиток) бра́га;

не сто́лькі той ~гі, ко́лькі звя́гіпогов. не сто́лько ше́рсти, ско́лько ви́згу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Маладзе́ць, молодзе́ць ’рабіцца туманным, зацягвацца (пра неба)’, молодзіцца ’зацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець’ (ТС). Укр. помолоди́тися ’пакрыцца тонкімі, белымі хмаркамі’, моло́дить ся ’збірацца на дождж’, мо́лоди, мо́лоді ’невялікія хмаркі на небе’, рус. моложи́ть, замолодить, замолодеть, молоде́ть ’пакрывацца хмарамі, рабіцца хмурным (аб небе)’, замолодь ’дажджавыя хмары’; польск. pomłodziny ’хмары’, młodzi śę ’хмурнее (неба)’ — усе да прасл. mold‑. Назіраецца атаясамліванне паняццяў, звязаных з хмурным, дажджлівым надвор’ем, хмарамі і з працэсамі скісання малака, браджэннем піва, квасу, цеста (рус. замолаживать ’пачынаць брадзіць (аб квасе)’, ’адчуваць ап’яненне’, наўг. молодо́вина ’сыракваша’, укр. молоди́на ’салодкая смятана’, польск. młodzie ’дрожджы’, н.-луж. rozmłoźeńe ’заквашванне’, ’квашанае цеста’, rozmłoda ’закваска’ (Гарачава, Этимология–84, 43–44), славац. mladinkaбражка, маладое піва’; славен. mladíti ’пакінуць вылёжвацца, даспяваць’, серб.-харв. мла́дити те̑сто ’яшчэ раз перамешваць цеста’, якія Бязлай (2, 187) аб’ядноўвае ў прасл. moldъ ’дробны, мяккі’, роднаснымі да якога з’яўляюцца лац. mollis, ст.-інд. mṛdúṣ ’мяккі, дробны’, ст.-грэч. ἀμαλδύνω ’размякчаю’, ст.-ірл. meldach, арм. mełk ’мяккі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)