блішча́к, -у́, м.

Ужыв. як частка састаўной назвы некаторых мінералаў.

Жалезны б.

Свінцовы б.

Сярэбраны б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блішча́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. блішча́к
Р. блішчаку́
Д. блішчаку́
В. блішча́к
Т. блішчако́м
М. блішчаку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

блішча́к, -ку́ м., мин. блеск;

жале́зны (свінцо́вы) б. — желе́зный (свинцо́вый) блеск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блішча́к, ‑у, м.

У выразах: жалезны блішчак, свінцовы блішчак, сярэбраны блішчак — назвы мінералаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сурьмя́ный сурмя́ны;

сурьмя́ный блеск мин. сурмя́ны блішча́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сурмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сурмы ​1 (у 1 знач.), утрымлівае ў сабе сурму. Сурмяныя руды. Сурмяны блішчак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свинцо́вый

1. свінцо́вы;

свинцо́вый блеск свінцо́вы блішча́к;

2. перен. (о цвете) алавя́ны;

свинцо́вые ту́чи алавя́ныя хма́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сере́бряный в разн. знач. сярэ́браны;

сере́бряная ло́жка сярэ́браная лы́жка;

сере́бряная руда́ сярэ́браная руда́;

сере́бряный блеск мин. сярэ́браны блішча́к;

сере́бряная сва́дьба сярэ́бранае вясе́лле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сярэ́браны в разн. знач. сере́бряный;

~ная руда́ — сере́бряная руда́;

~ная лы́жка — сере́бряная ло́жка;

с. звон — сере́бряный звон;

с. блішча́кмин. сере́бряный блеск;

~нае вясе́лле — сере́бряная сва́дьба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свінцо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да свінцу (у 1 знач.); зроблены са свінцу. Свінцовы злітак. Свінцовая куля. // Звязаны з уздзеяннем свінцу. Свінцовая інтаксікацыя. // Які ўтрымлівае свінец або свінцовае злучэнне. Свінцовыя бялілы. Свінцовыя руды. Свінцовая вада. // Звязаны з перапрацоўкай і здабычай свінцу. Свінцовыя распрацоўкі. Свінцовы руднік.

2. Цёмна-шэры, колеру свінцу. Свінцовыя хмары. □ Хмурны дзень, свінцовае неба ўзмацнялі ўражанне кволасці раслін. Мяжэвіч.

3. перан. Цяжкі; пануры, гнятучы. Тышкевіч напружваў памяць. У свінцовай галаве ніводнага пробліску. Асіпенка. Я свінцовыя вейкі свае расчыніў, Свет хіснуўся — такі нетрывалы і дзіўны. Панчанка. [Маці] гнялі цяжкія свінцовыя думкі. Дзе сыны? Дзе яе мілыя, любыя хлопчыкі? Ставер. Маўчанне было свінцовае, і ў гэтым маўчанні прагучаў голас: — Рацыя! Караткевіч.

4. перан. Які мае адносіны да свінцу (у 2 знач.). А зверху, з узгоркаў, не пераставаў сыпацца свінцовы град. М. Ткачоў. Назар Пашкевіч і Барыс Падгорны трымаліся каля Нічыпара Дубініна, які з кулямёта паліваў фашыстаў свінцовым дажджом. Гурскі.

•••

Свінцовы блішчак гл. блішчак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)