Бліны́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Бліны́
Р. Бліно́ў
Д. Бліна́м
В. Бліны́
Т. Бліна́мі
М. Бліна́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блі́н бліны́
Р. бліна́ бліно́ў
Д. бліну́ бліна́м
В. блі́н бліны́
Т. бліно́м бліна́мі
М. бліне́ бліна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здор, -у, м.

Нутраное свіное сала.

Мазаць бліны здорам.

|| прым. здо́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́нная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Закусачная, у якой бліны з’яўляюцца абавязковай стравай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лой, ло́ю, м.

Нутраны тлушч (авечы, ялавічны).

Мазаць бліны лоем.

|| прым. ло́евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смаката́, -ы́, ДМ -каце́, ж. (разм.).

Што-н. вельмі смачнае.

Не бліны, а с.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго (разм.).

Боўтаючы, рашчыніць, замяшаць нейкую колькасць чаго-н.

Н. цеста на бліны.

|| незак. набо́ўтваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смята́на, -ы, ж.

Густы і тлусты верхні слой сквашанага малака.

Бліны са смятанай.

|| ласк. смята́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

|| прым. смята́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опа́ра ро́шчына, -ны ж.;

поста́вить опа́ра расчыні́ць (хлеб, бліны́, це́ста);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрыгара́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е і папрыга́рваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Прыгарэць у многіх месцах, прыгарэць — пра ўсё, многае.

Бліны папрыгаралі (папрыгарвалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)