блі́жні, -яя, -яе.

1. Самы блізкі па адлегласці.

Бліжнія вёскі.

2. у знач. наз. блі́жні, -яга, мн. -ія, -іх, м. Родны чалавек або прыяцель.

Дапамога сваім бліжнім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́жні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блі́жні блі́жняя блі́жняе блі́жнія
Р. блі́жняга блі́жняй
блі́жняе
блі́жняга блі́жніх
Д. блі́жняму блі́жняй блі́жняму блі́жнім
В. блі́жні (неадуш.)
блі́жняга (адуш.)
блі́жнюю блі́жняе блі́жнія (неадуш.)
блі́жніх (адуш.)
Т. блі́жнім блі́жняй
блі́жняю
блі́жнім блі́жнімі
М. блі́жнім блі́жняй блі́жнім блі́жніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

блі́жні

1. обл., см. блі́зкі 1;

2. в знач. сущ., см. блі́зкі 6;

3. уст., книжн., в знач. сущ. бли́жний;

палюбі́ блі́жняга свайго́ — возлюби́ бли́жнего своего́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́жні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца блізка; самы блізкі. І на маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў.

2. у знач. наз. блі́жні, ‑яга, м. Родны чалавек або прыяцель. Міця не слухаў угавораў бліжніх. Мележ. // Чалавек наогул. Любоў да бліжняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́льні, ‑яя, ‑яе.

1. Аддалены ад каго‑, чаго‑н. больш, чым іншыя; проціл. бліжні. Дальнія палеткі. Дальняя мэта. Дальні тыл. □ Снапы .. ляжалі не толькі блізка. Былі і.. у дальнім кутку. Мележ. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Дальняя дарога. Дальняе плаванне. Дальні рэйс.

2. Тое, што і далёкі (у 3 знач.). [Сілівона] спаткала цётка Аксіння, якая даводзілася яму дальняй сваячкай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)