бліжні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца блізка; самы блізкі. І на маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў.

2. у знач. наз. бліжні, ‑яга, м. Родны чалавек або прыяцель. Міця не слухаў угавораў бліжніх. Мележ. // Чалавек наогул. Любоў да бліжняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)