блю́зніцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. блю́зніцца блю́зняцца
Прошлы час
м. блю́зніўся блю́зніліся
ж. блю́знілася
н. блю́знілася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блю́зніцца несов., разг. мере́щиться, чу́диться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блю́зніцца, ‑ніцца; незак.

Разм. Здавацца. Снуюць загадкавыя цені, І здані блюзняцца ў вачах. Аўрамчык. / у безас. ужыв. Дзядзьку блюзніцца спрасонку, Што пад ім не сані — печ. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярзці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зе́цца; вёрзся, вярзла́ся, -ло́ся; незак. (разм.).

Бязладна ўзнікаць, здавацца ва ўяўленні; блюзніцца.

|| зак. прывярзці́ся, -зе́цца і звярзці́ся, -зе́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мере́щиться несов., разг. здава́цца; (о чём-л. неприятном) вярзці́ся, блю́зніцца; (неясно виднеться) мро́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вярзці́ся і ве́рзціся, ‑зецца; пр. вёрзся, вярзлася, ‑лося; незак.

Разм. Бязладна ўзнікаць, здавацца ва ўяўленні; блюзніцца. — Сяджу я ды думаю... А што думаю, дык і сам добра не разбяру — вось вярзецца нешта. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мярэкаць1 ’мала знаць, біцца ў цямноце’, *з цяжкасцю пазнаваць, разумець’ (Уласт). Укр. закарп. мереконіти ’здавацца’, ’мроіцца’, рус. мерекать: тамб. ’марыць, задумвацца’, уладз. ’вельмі мала ведаць’, пск., цвяр. ’здавацца, мроіцца’, ’вярзціся, блюзніцца’, мерек ’злы дух, страшыдла’, меречить ’задумваць благое’. Роднасныя — рус. меркнуть, бел. змяркацца, змрок (гл.), літ. merkti ’міргаць’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-в.-ням. morgan ’тс’, ст.-інд. markäh ’зацменне сонца’ (Фасмер, 2, 602 і 605; ЕСУМ, 3, 440).⇉'

Мярэкаць2 ’кеміць, абмяркоўваць’ (Растарг.), рус. сіб. мерековать ’кеміць, разбірацца’, уладз. ’доўга думаць’, ’прыкідваць, меркаваць’. З меркаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярзці́ ’трызніць’ (БРС); ’гаварыць абы-што, блюзніць’ (Бір. Дзярж., Мат. Гом., Касп., Грыг.); ’ілгаць’ (Бяльк.); ’балбатаць, малоць’ (Яруш.); ’невыразна гаварыць’ (КЭС, лаг.), вярзці́ся ’здавацца, блюзніцца, невыразна снавацца (пра думкі), плясціся’ (БРС, Гарэц., КЭС, лаг.). Укр. верзти́ ’гаварыць лухту’, верзти́сяблюзніцца’, рус. паўдн. ве́рзить, верзти́ ’бесталкова і доўга рабіць што-небудзь’, пск. верзи́ть ’гарбець над якой-небудзь справай’, паўдн. ве́рзить ’малоць лухту, ілгаць, хлусіць’, смал. верзи́ть ’гаварыць абы-што’, пск., арханг. ве́рзиться ’сніцца, здавацца’. Сучасныя ўсх.-слав. лексемы суадносяцца са ст.-рус. вьрзать ’вязаць’, ц.-слав. отврѣшти, отвръзѧ ’адвязаць’, ст.-слав. оуврѣсти, оуврѣзѫ ’адчыняць’, макед. врзе ’звязаць, завязаць’, врзма ’вузел’, балг. връзам, вържа ’спалучаць у вузел, сцягваць’, серб.-харв. вр́сти се ’круціцца на адным месцы, кружыцца (аб думках)’, вр̏зина ’пляцень’, славен. vŕzniti, vr̂znem ’адчыняць’ (< прасл. verz‑ti ’блытацца, запінацца’); апошняе звязваецца з літ. ver̃žti ’завязваць, зацягваць, ціснуць’, ст.-в.-ням. wurgjan ’давіць, душыць’, ст.-ісл. virgill ’вяроўка’, грэч. έρχατάω ’агароджваю’, ὄρχατος ’агароджа, сад’, мундж. wurž ’нітка’, афг. muža ’жыла’. Прасл. асновы vrz‑/verz‑/vorz‑ узыходзяць да і.-е. *u̯ergʼh‑. Семантычны пераход бел. вярзці́ ’гаварыць абы-што’ і г. д. < ’вязаць’ аналагічны да плесці ’маніць, вярзці, ілгаць’ < ’плесці, сплятаць’. Гл. таксама Міклашыч, 386; Голуб-Копечны, 424; Фасмер, 1, 298–299; Младэнаў, 91; Скок, 3, 629–630; Буазак, 287; Траўтман, 355; Моргеншэрнэ, 95; БЕР, 1, 188–189; Варбот, Этимология, 1963, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здавацца, выглядаць, уяўляцца, мроіцца; выдавацца, выдаваць, мірсціцца, блюзніцца, чаўпціся (разм.) □ мець выгляд

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)