блюзне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца блюзнерствам.

|| ж. блюзне́рка, -і, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блюзне́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блюзне́р блюзне́ры
Р. блюзне́ра блюзне́раў
Д. блюзне́ру блюзне́рам
В. блюзне́ра блюзне́раў
Т. блюзне́рам блюзне́рамі
М. блюзне́ру блюзне́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

блюзне́р м. богоху́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блюзне́р, ‑а, м.

Чалавек, які займаецца блюзнерствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блюзне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да блюзнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богоху́льник уст. блюзне́р, -ра м., богазневажа́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блюзне́рыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блюзне́ру блюзне́рым
2-я ас. блюзне́рыш блюзне́рыце
3-я ас. блюзне́рыць блюзне́раць
Прошлы час
м. блюзне́рыў блюзне́рылі
ж. блюзне́рыла
н. блюзне́рыла
Загадны лад
2-я ас. блюзне́р блюзне́рце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Блюзні́ць ’хлусіць, гаварыць дрэннае, блюзнерыць’ (Нас.), блю́зніць (Бяльк., БРС); з іншым вакалізмам блу́зніць ’трызніць’ (Шат.). Ст.-бел. блюзнити, блузнити ’ганьбіць’, блюзнерца, блузнерцаблюзнер, богазневажальнік’ (Булыка, Запазыч.). Паводле Булыкі, там жа, запазычанне з польск. blužnić (аб польскім слове Брукнер, 30; Слаўскі, 1, 34). Гл. яшчэ Рыхардт, Poln., 36; Рудніцкі, 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)