Блатаваць ’валацужнічаць’, блатны ’валацужны’ (Яўс.). Бясспрэчна, звязана з блат (гл.). Развіццё значэння: ’блатны, зладзейскі’ — ’зладзейскі, валацужны’ — ’валацужны’; ’валацужнічаць’. Параўн. яшчэ блот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блот ’валацуга’ (Яўс.). Параўн. блатаваць ’валацужнічаць’, блатны ’валацужны’ (Яўс.). Блот — гіперкарэктнае ўтварэнне ад блатаваць ці блатны. Пад націскам аднаўляецца неэтымалагічнае о (параўн. знайсці — знойдзем; параўн. яшчэ: барса́ць < борса́ть, *бърс‑, але з новым націскам бэ́рсаць, дзе неэтымалагічнае э).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блат, па бла́ту (БРС), блатны́. Рус. блат, блатно́й, укр. блатни́й. Слова, якое пранікла са зладзейскага арго. Мабыць, з польск. blat ’той, хто захоўвае па знаёмству і да т. п.’ < яўр.-ням. blat. Гл. Фасмер, 1, 172; Хрысціані, AfslPh, 32, 265; Трахтэнберг, Блат. муз., 182 і далей; Шанскі, 1, Б, 136. Некаторыя іншыя версіі гл. Фасмер, там жа. Параўн. яшчэ ўкр. дыял. блят (аб гэтым Рудніцкі, 153). Гл. таксама блатаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)