бесперапы́ннасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
бесперапы́ннасць |
| Р. |
бесперапы́ннасці |
| Д. |
бесперапы́ннасці |
| В. |
бесперапы́ннасць |
| Т. |
бесперапы́ннасцю |
| М. |
бесперапы́ннасці |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бесперапы́ннасць ж. беспреры́вность, непреры́вность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бесперапы́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесперапыннага. Бесперапыннасць работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесперапы́нны, -ая, -ае.
Які адбываецца без перапынкаў, пастаянна.
Б. гул матораў.
Дождж ідзе бесперапынна (прысл.).
|| наз. бесперапы́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пермане́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць перманентнага; бесперапыннасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непреры́вность безупы́ннасць, -ці ж.; бесперапы́ннасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
беспреры́вность бесперапы́ннасць, -ці ж., безупы́ннасць, -ці ж., няспы́ннасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пато́к, ‑у, м.
1. Ручай або рака, звычайна з вузкім рэчышчам, камяністым ці жвірыстым дном і бурным імклівым цячэннем. Града камення загароджвала шлях вадзе, і разгневаны паток дыбіўся, лез на кам[яні]. Шамякін. Няўжо магчыма, каб з такой Крынічкі вырас пакрысе Паток і слаўнай стаў ракой? Кірэенка. // чаго і без дап. Вялікая колькасць вадкасці, якая імкліва цячэ. А на другі дзень пайшоў дождж. Мутныя патокі сцякалі па шыбах вагончыка, шумелі па даху. Даніленка. [Дзеці] бегалі басанож па вадзе, крычалі, смяяліся, пакуль новы паток ліўня не разганяў іх па дварах. Бяганская. Кроў гарачым патокам ў жылах пераліваецца... Бядуля. // чаго або які. Маса паветра, святла, гукаў і пад., якія распаўсюджваюцца ў пэўным напрамку. Паветраны паток. □ А на дварэ дзень быў цудоўны: ласкавае чэрвеньскае сонейка лілося ў вокны патокамі цяпла і святла. Сабаленка.
2. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., што ідзе, рухаецца ў адным напрамку. Гаманлівы людскі паток хлынуў па лесвіцы з другога паверха ў вестыбюль да выхаду. Хадкевіч. Па тратуарах рухаліся патокі людзей, паўз іх прабягалі аўтобусы і тралейбусы. Дубоўка. Журавы развярнуліся ў клін. Ззаду адзін прыкметна асядаў, намагаўся ўздымацца вышэй, у сяброўскі паток. Брыль. Па доўгай і шырокай вуліцы бясконцым патокам ідуць грузавікі і легкавыя машыны розных марак. В. Вольскі.
3. перан.; чаго або які. Вялікая група навучэнцаў, з якой праводзяцца заняткі ці экзамены ў пэўнай чарговасці з іншымі падобнымі групамі. [Цімка:] — Яна [Рая] пасля першай тройкі забрала дакументы і, здаецца, здавала ў другім патоку ў медыцынскі. Карпаў. // Вялікая колькасць чаго‑н., група, аб’яднаная пэўнымі агульнымі рысамі. Другі, больш значны паток цюркізмаў, непасрэдна запазычаных беларускай мовай, адносіцца да перыяду Крымскага ханства і Турэцка-асманскай імперыі. Жураўскі.
4. Спец. Бесперапыннасць вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)