бесперапы́нны, -ая, -ае.

Які адбываецца без перапынкаў, пастаянна.

Б. гул матораў.

Дождж ідзе бесперапынна (прысл.).

|| наз. бесперапы́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)