белізна́, -ы́, ж.

Яркі, чысты белы колер чаго-н.

Б. снягоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белізна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. белізна́
Р. белізны́
Д. белізне́
В. белізну́
Т. белізно́й
белізно́ю
М. белізне́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

белізна́ ж. белизна́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белізна́, ‑ы, ж.

Яркі, чысты белы колер чаго‑н. Вочы мімаволі заплюшчваліся ад яркай белізны снегу. Бяганская. Беларусу і ў Парыжы сняцца Белізна бяроз і сосен медзь. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

Разм. Тое, што і белізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бель, ‑і, ж.

Тое, што і белізна. Кругом было так чыста, такая бель, што сляпіла і адбірала вочы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белизна́ белізна́, -ны́ ж., бель, род. бе́лі ж., разг. белата́, -ты ж., бе́ласць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́лле, ‑я, н., зб.

Разм. Тое, што і бялізна. // перан. Тое, што і белізна. Белая, мяккая ціша няхрусткая, Белай дрымотай спавіты кусты, Белае белле... Зіма беларуская... Што ж мне не дорыш снягурачку ты?.. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сляпі́ць, сляплю́, сле́піш, сле́піць; сле́плены; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.

С. вочы чытаннем.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Асляпляць вочы яркім святлом, перашкаджаць бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы вочы чым-н.

Белізна снегу слепіць вочы.

Мокры снег сляпіў вочы.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбаўляць разважлівасці пад уздзеяннем якіх-н. пачуццяў.

Рэўнасць сляпіла хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снег, -у, М сне́зе, мн. снягі́, -о́ў, м.

Атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў лёду, а таксама суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае зямлю.

Выпаў першы с.

Вечныя снягі — снег на вяршынях высокіх гор.

Патрэбен як леташні снег — зусім не патрэбен (разм., неадабр.).

Як снег на галаву — раптоўна, нечакана (разм.).

|| памянш. сняжо́к, -жку́, м.

|| прым. снегавы́, -а́я, -о́е і сне́жны, -ая, -ае.

Снегавая хатка (зробленая са снегу). Снегавая нагрузка (нагрузка на будынкі, якую стварае снежнае покрыва). Снежныя заносы.

Снежная белізна (падобная на снег).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)