бе́льмы, -маў ед. нет, груб., прост. бе́льма, гляде́лки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяльмо́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бяльмо́ бе́льмы
бяльмы́
Р. бяльма́ бе́льмаў
Д. бяльму́ бе́льмам
В. бяльмо́ бе́льмы
бяльмы́
Т. бяльмо́м бе́льмамі
М. бяльме́ бе́льмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бяльмо́, -а́, мн. бе́льмы і (з ліч. 2, 3, 4) бяльмы́, -а́ў, н.

1. Белаватая пляма на рагавой абалонцы вока.

2. толькі мн. Вочы (разм., груб.).

Вылупіць бельмы (разм., груб.) — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

(Як) бяльмо на воку (разм., неадабр.) — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, дакучлівасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяльмо́, ‑а; мн. бельмы, ‑аў; н.

1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.

2. толькі мн. Разм. груб. Вочы.

•••

Выкаціць (вылупіць) бельмы гл. выкаціць.

(Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бе́льма, бе́льмы ’вочы’. Гл. бяльмо́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гляде́лки вульг. зрэ́нкі, -каў мн., бе́льмы, -маў мн., зіркачы́, -чо́ў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́каціць, -качу, -каціш, -каціць; -качаны; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць, выдаліць.

В. бочку з падвала.

В. калёсы на двор.

2. Хутка выехаць адкуль-н. (разм.).

На плошчу выкаціў аўтобус.

3. перан., асаб. і безас. Знішчыць агнём (разм.).

Пажар выкаціў палавіну вёскі.

Выкаціць бельмы (разм., груб.) — вытарашчыць вочы.

|| незак. выко́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лупіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

Разм.

1. Выдраць, вырваць сілаю што‑н. добра ўмацаванае. Вылупіць ліст з кнігі. Вылупіць прабой з вушака.

2. Набіць, адлупцаваць.

•••

Вылупіць вочы (бельмы) — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бяльмо́. Рус. бельмо́, укр. більмо́, польск. bielmo, чэш. bělmo і г. д. Прасл. *bělьmo, утварэнне суфіксам ‑ьmo ад *běl‑ ’белы’. Слаўскі, 1, 33. Сюды як метафара бе́льма ’вочы’ (Сцяц., Сцяшк. МГ), таксама бе́льмы (Нас., Сцяшк. МГ, Бяльк., Шат.), бельмачы́ (Сцяц.), більмакі́ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вочы; бельмы, бельмачы, буркалы, зіркачы, лупы, зекры (разм. зняваж.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)